Андрэй Мікалаевіч Арамнаў

Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (17 красавіка 1988) — беларускі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён.

Андрэй Мікалаевіч Арамнаў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка[1]
Нарадзіўся 17 красавіка 1988(1988-04-17) (36 гадоў)
Грамадзянства
Рост 172 см
Вага 105 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Арамнаў атрымаў залаты медаль у вагавай катэгорыі 105 кг, устанавіў тры сусветныя рэкорды: у рыўку (200 кг), штуршку (236 кг) і суме дваябор’я (436 кг).

Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсмен года», атрымаўшы 563218 галасоў.

У 2016 Андрэй Арамнаў заявіў аб тым, што завяршыў кар’еру.

У 2017 прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі за чарговае п’янае кіраванне.

У 2018 годзе аднавіў спартыўную кар’еру. Стаў срэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы-2019 у вагавай катэгорыі да 109 кг і рэкардсменам Беларусі. Пасля Андрэй Арамнаў стаў адным з галоўных герояў планетарнага першынства ў Патаі (Тайланд), выйграўшы срэбра ў шматбор’і, а таксама малыя сярэбраны і бронзавы медалі ў асобных практыкаваннях. Ён быў прызнаны найлепшым спартсменам 2019 года ў Беларусі па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама»[2][3].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.
  2. sportpanorama.by
  3. /zviazda.by

Спасылкі

правіць