Ф’ючарс
Ф’ючарс (па-ангельску: futures) — стандартызаваны тэрміновы кантракт паміж двума бакамі, адзін зь якіх абавязуецца прадаць базысны актыў, а іншы абавязуецца яго аплаціць.
Ф’ючарс — стандартызаваны біржавы форвардны кантракт, від форварднага кантракту. Стандартызацыя палягае ў тым, што гандаль магчымы толькі кантрактамі з вызначанымі біржай умовамі.
Гандаль праводзіцца праз клірынгавую палату.
Гешэфты з ф’ючарсамі рэдка заканчваюцца рэальнымі пастаўкамі, іх мэты — страхаваньне (геджаваньне) гешэфту з наяўным таварам або атрыманьне розьніцы цягам перапродажу ф’ючарсу, ці атрыманьне прыбытку ад зьмены цэнаў ці курсаў, што ўзьнікаюць да ліквідацыйнага тэрміну.
��’ючарсы шырака ўжываюцца на рынках тавараў, якія гандлююцца буйнымі аб’ёмамі і цана на якія досыць валятыльная.