Перайсьці да зьместу

Руднікі (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Руднікі (Пружанскі раён)»)
Руднікі
трансьліт. Rudniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Мокраўскі
Вышыня: 155 м н. у. м.
Насельніцтва: 193 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225147[1]
СААТА: 1256845096
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′3″ пн. ш. 24°30′50″ у. д. / 52.6675° пн. ш. 24.51389° у. д. / 52.6675; 24.51389Каардынаты: 52°40′3″ пн. ш. 24°30′50″ у. д. / 52.6675° пн. ш. 24.51389° у. д. / 52.6675; 24.51389
Руднікі на мапе Беларусі ±
Руднікі
Руднікі
Руднікі
Руднікі
Руднікі
Руднікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ру́днікі[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 18 км на поўнач ад Пружанаў, 113 км ад Берасьця, 30 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету.

За расейскім часам — цэнтар воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Валасное праўленьне, праваслаўная царква, 10 двароў, 143 мяшканцы[4]. У 1897 року 27 двароў, 196 жыхароў; народная вучэльня, лячэбніца, лаўка, карчма.

За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5].

З 15 студзеня 1940 — у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР, цэнтар сельсавету (12 лістапада 1940—1962).

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 125 жыхароў; 1999 год — 174 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 184 жыхары, 63 двары; 2005 год — 198 жыхароў, 70 двароў[6]; 2010 год — 193 жыхары

Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, ФАП, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, 2 крамы, вэтпункт.

Аўтамабільныя дарогі Н529 КалядзічыРажковічыЛяжайка і Н557 Руднікі — Краснае[7].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Іван Саланевіч — пісьменьнік, публіцыст, выдавец, філёзаф, гісторык, грамадзкі дзяяч
  1. ^ Алфавитный список улиц по Рудники (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 1 сакавіка 2012 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 249
  3. ^ Rudniki (16) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 938
  4. ^ Rudniki (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 559
  5. ^ Rudniki, вёска. Radzima.net. Праверана 2 сакавіка 2012 г.
  6. ^ Руднікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 530
  7. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 2 сакавіка 2012 г.
  8. ^ «Брестская епархия». Пружанское благочиние (рас.) Беларусь православная Праверана 2 сакавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руднікі (Берасьцейская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў