Перайсьці да зьместу

Кімі Га Ё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гімн Японіі»)
Гімн Японіі
Панаваньне імпэратара
Аўтар словаў невядомы, XIX ст.
Кампазытар Ясіка Воку, Акіморы Хаяві й Франц фон Экерт, 1880
Краіна Японія Японія
Зацьверджаны 1999
Гімн Японіі у Вікісховішчы

Кімі Ґа Ё (па-японску: 君が代 — Панаваньне імпэратара) — нацыянальны гімн Японіі, адзіны з найкарацейшых гімнаў у сучасным ужытку. Словы ўзятыя зь верша ў стылі Ўака пэрыяду Гэян, музыка напісаная пазьней — у эпоху Мэйдзі.

пераклад
君が代は きみがよは кімі ґа ё ва Няхай тваё панаваньне
千代に八千代に ちよにやちよに ціё ні яціё ні Доўжыцца тысячы гадоў, Вечна,
さざれ石の さざれいしの садзарэ ісі но Пакуль з галькі
巌となりて いわおとなりて івао то нарітэ Не ўзрастуць валуны,
苔の生すまで こけのむすまで кокэ но мусу мадэ Пакрытыя мохам

Вакальная вэрсія (запіс 1930)