Перайсьці да зьместу

Чэрыкаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэрыкаўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Чэрыкаў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2018) 13 152[1]
Шчыльнасьць 13 чал./км²
Плошча 1020,2[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 189 м
 182 м[3]
 р. Сож — 131 м
Месцазнаходжаньне Чэрыкаўскага раёну
Чэрыкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Чэ́рыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы вобласьці. Чэрыкаўскі раён мяжуе з Амсьціслаўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Прапойскім і Чавускім раёнамі.

У верасьні 2021 году прыватнае прадпрыемства «Солар Лэнд» запусьціла ў раёне сонечную электрастанцыю магутнасьцю 109 мэгаватаў. Яе будаўніцтва коштам 170 млн даляраў доўжылася зь 2018 году сіламі беларускага і нямецкага падраднікаў з кітайскага абсталяваньня. Уласьнікам было брытанскае прадпрыемства «Камэліясайд». У лютым 2022 году распачалі камэрцыйнае выкарыстаньне электрастанцыі[4]. Яна налічвала 388 090 фотаэлектрычных модуляў і была найбольшай у Беларусі сонечнай электрастанцыяй. Яе ўласьнікам быў брытанскі грамадзянін Кіабад Тутанян Машад[5].

У 1678 годзе Чэрыкаў стаў цэнтрам павету ў Магілёўскім ваяводзтве, менавіта тады Чэрыкаўшчына вызначылася як асобная адміністрацыйная адзінка. Да гэтага часу землі Чэрыкаўшчыны ўваходзілі ў розныя княствы, староствы, паветы. У канцы XVI стагодзьдзя чэрыкаўскія вёскі Лобча, Чудзінавічы, Язёры ўваходзілі ў Прапойскае; Вепрын і Глінь — Мсьціслаўскае; Паходавічы, Нарковічы, Вудага, Чэрыкаў — у Магілёўскае староствы.

З утварэньнем на аснове ўказу ад 10 студзеня 1778 году Магілёўскага намесьніцтва Чэрыкаў застаўся павятовым горадам. Двойчы на працягу шасьці гадоў Чэрыкаўскі павет мяняў сваю прыналежнасьць: у сьнежні 1796 году пры ўтварэньні Беларускай губэрні ўвайшоў у лік павятовых гарадоў. У 1802 годзе пры аднаўленьні Магілёўскай губэрні пакінуты ў ёй павятовым горадам.

У другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя тэрыторыя Чэрыкаўскага раёну ўваходзіла ў склад Даўжанскай, Камаровіцкай, Лабанаўскай, часткі Беліцкай, Дубровіцкай, Краснапольскай і Старынскай валасьцей Чэрыкаўскага павету.

17 ліпеня 1924 году быў створаны Чэрыкаўскі раён[6]. Ад 22 кастрычніка 2013[7] да 3 сакавіка 2016 году старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкаму быў Аляксандар Мураўёў. Ад 3 сакавіка 2016 году старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкаму зьяўляецца Міхаіл Касмачоў[8].

Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, агульны нахіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж р. Сож. За 77 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Масква — Берасьце і Магілёў — Касьцюковічы.

  • XXI с��агодзьдзе: 2009 год — 14 875 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 13 530 чал.[10]; 2017 год — 13 368 чал.[11]; 2018 год — 13 152 чал.[1]

Населеных пунктаў 114 (1991 год), у тым ліку г. Чэрыкаў — цэнтар раёну. 5 сельсаветаў: Вепрынскі, Верамейскі, Рэчыцкі, Сормаўскі, Язёрскі.

  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Ні грошай, ні электрычнасці // Партал «Новы час», 12 чэрвеня 2023 г. Праверана 15 чэрвеня 2023 г.
  5. ^ Брытанец хоча вярнуць грошы, якія інвэставаў у Беларусі // Беларускае радыё «Рацыя», 2 жніўня 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  6. ^ История (рас.) Чериковский районный исполнительный комитет
  7. ^ Максимов, Н. Ротация кадров (рас.)
  8. ^ Прыняцце кадравых рашэнняў Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 3 сакавіка 2016
  9. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]