Спартовае арыентаваньне
Спартовае арыентаваньне — від спорту, у якім спартоўцы з дапамогай буйнамаштабнай мапы і компаса павінныя прайсьці вызначаную колькасьць кантрольных пунктаў (КП), разьмешчаных на мясцовасьці, а прамежкавыя вынікі вызначаюцца па часе праходжаньня дыстанцыі.
На мясцовасьці кантрольныя пункты абазначаюцца бела-чырвонымі прызмамі памеру 30×30 см, як на летніх, так і на зімовых спаборніцтвах. Кожны кантрольны пункт мае абазначэньне, якое складаецца з двухзначных лікаў, пачынаючы з 31. Кантрольныя пункты забясьпечваюць сродкамі адзнакі (электронныя чыпы, кампостэры), якія замацоўваюць непасрэдна над прызмай.
Мэта спаборніцтваў — як мага хутчэй прайсьці дыстанцыю паводле дакладна вызначанага і пазначанага на мапе парадку. Праводзяцца спаборніцтвы ў зададзеным кірунку і па выбары (зададзеную колькасьць кантрольных пунктаў спартовец праходзіць у любой пасьлядоўнасьці).
Вылучаюцца наступныя віды арыентаваньня:
- бягом (спартовае арыентаваньне бягом)
- на лыжах (спартовае арыентаваньне на лыжах)
- на роварах (спартовае арыентаваньне на роварах)
- пешшу і на калясках (спартовае арыентаваньне па сьцежках — спаборніцтвы для спартоўцаў-інвалідаў)
Адрозьніваюцца наступныя віды арыентаваньня:
- арыентаваньне ў зададзеным кірунку
- арыентаваньне па маркіраванай трасе
- арыентаваньне па выбары
- арыентаваньне па сьцежках
- рагейн
Таксама адрозьніваюць спаборніцтвы па іншых крытэрах:
- па часе дня (дзённыя, начныя)
- па спосабе ўдзелу спартоўцаў (індывідуальныя, эстафэтныя)
- па спосабе арганізацыі старту (асобны, гандыкап, агульны)
Арыентаваньне па выбары — праходжаньне зададзенай колькасьці кантрольных пунктаў зь ліку ўстаноўленых у раёне спаборніцтваў. Выбар кантрольных пунктаў і парадак іх праходжаньня вызначаюцца самім удзельнікам. Неаднаразовы выхад на адзін і той жа кантрольны пункт залічваецца толькі адзін раз. Старт можа быць агульным ці групавым.
У Беларусі спартовае арыентаваньне разьвіваецца з 1964 году.
Чэмпіянат сьвету па спартовым арыентаваньні пачаў праводзіцца з 1966 году.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спартовае арыентаваньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў