Перайсьці да зьместу

Пракуратура Віцебскага раёну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пракуратура Віцебскага раёну
Даведка
ПапярэднікПр-ра Віцебскага раёну БССР
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (33 гады таму)
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба210027 Беларусь,
м. Дрыса,
пр-т Чарняхоўскага, 34а
Дзейнічае ў месцахВіцебскі раён
Службовыя мовырасейская
беларуская
ПракуратЛісоўскі Ігар Леанідавіч
УправаПр-ра Віцебскае в-сьці
Галоўная ўправаГен. пракуратура
Зьвязаныя службысуд
СК РБ
міліцыя
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Пракуратура Віцебскага раёну[1] — раённая ўправа ў Віцебскае вобласьці.

Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Віцебскае вобласьці.

Сядзіба пракуратуры: 210027 г. Віцебск, пр-т Чарняхоўскага, 34а.

Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Лісоўскі Ігар Леанідавіч[a] і мае званьне раднік юстыцыі.

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Сьцяг Беларусі Тарашкевіца Пракуратура Віцебскага раёну
Сьцяг Беларускай ССР Наркамаўка Пракуратура Віцебскага раёна

Пракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органа��і кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;

выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;

выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;

адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;

выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.

Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

  1. ^ Па-расейску: "Лисовский Игорь Леонидович".

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]