Перайсьці да зьместу

Міхаіл Касьцюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Касьцюк
Дата нараджэньня 26 сакавіка 1940(1940-03-26)
Месца нараджэньня вёска Масьцішча, Наваградзкі раён, Баранавіцкая вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 5 лютага 2019(2019-02-05) (78 гадоў)
Месца вучобы Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1963)
Занятак навуковец
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Сябра ў Беларуская асацыяцыя гісторыкаў[d]
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1980)
Навуковы кіраўнік Іван Сяргеевіч Краўчанка[d]
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Касьцю́к Міхаі́л Па́ўлавіч (26 сакавіка 1940 — 5 лютага 2019) — беларускі гісторык, акадэмік НАН Беларусі.

У 1963 годзе скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. У 1969—1975 гадах — вучоны сакратар Інстытуту гісторыі АН БССР, у 1975—1981 гадах — Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ(б). У 1981—1989 гадах — намесьнік дырэктара Інстытуту гісторыі АН БССР, у 1989—1999 гадах — дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Потым галоўны навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі[1].

У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1980 — доктарскую. У 1989 абраны чальцом-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі, у 1996 годзе — акадэмікам НАНБ.

У 1999, 2002 і 2005 гадах Амэрыканскі біяграфічны інстытут(en) (Ролі(en), штат Паўночная Караліна, ЗША) прысвойваў яму званьне «Чалавек года». У 2005 г. браў удзел ад Беларусі ў ХХ кангрэсе Міжнароднага камітэта гістарычных навук, які праходзіў у Аўстраліі[2]. У 2010 годзе ўзнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[1].

  • Идейно-политическое воспитание крестьянства. Из опыта работы Компартии Белоруссии в период строительства социализма (1926—1937 гг.). Минск, 1979.
  • Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (на материалах БССР). Минск, 1986.
  • Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы. Минск, 1989.
  • Міхаіл Касьцюк. Бальшавіцкая сыстэма ўлады на Беларусі. — Менск: Экапэрспэктыва, 2000. — 308 с. — ISBN 985-6102-30-8
  1. ^ а б Загад Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №474 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»/(недаступная спасылка) Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 год, № 222, 1/11944
  2. ^ Анатоль Мясьнікоў. Акадэмік Касьцюк: тройчы чалавек года // Зьвязда : Газэта. — 30 сьнежня 2005. — № 256 (25588). — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]