Лоеўскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Лоеўскі замак
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Лоеў |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Лоеўскі замак на Вікісховішчы |
Лоеўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Лоеве. Знаходзіўся на правым беразе ракі Дняпра, на месцы старажытнага паселішча Лоева Гара мілаградзкай культуры і гарадзішча XI—XIII стагодзьдзяў. Існаваў у XIV—XVII стагодзьдзях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляны замак у Лоеве збудавалі ў XIV ст. Яго неаднаразова разбуралі крымскія татары. На мапе М. Струбіча за 1578 год значыцца высокая абарончая вежа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лоеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак канчаткова зруйнавалі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2001 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Лоева з гіпатэтычнай выявай замка.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меў форму паўкруга дыямэтрам каля 125 м, абведзенага земляным валам і ровам. Апісаньне фартыфікацыяў не захавалася. Відаць, тут былі традыцыйныя драўляныя вежы і сьцены-гародні[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
З мапы 1613 г.
-
Плян, 1651 г.
-
Плян, К. Эйгірд, 1663 г.
-
Плян, К. Эйгірд, 1663 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0