Пракуратура Каленкавіцкага раёну
Пракуратура Каленкавіцкага раёну | |
Даведка | |
---|---|
Папярэднік | Пр-ра Каленкавіцкага раёну БССР |
Дата ўтварэньня | 27 ліпеня 1991 (33 гады таму) |
Задача | 1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд, 2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам |
Сядзіба | 247710 Беларусь, м. Каленкавічы, вул. Інтэрнацыянальная, 13 |
Дзейнічае ў месцах | Каленкавіцкі раён |
Службовыя мовы | расейская беларуская |
Пракурат | Фядорчанка Сямён Іванавіч |
Управа | Пр-ра Гомельскае в-сьці |
Галоўная ўправа | Ген. пракуратура |
Зьвязаныя службы | суд СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Пракуратура Каленкавіцкага раёну[1] — раённая ўправа ў Гомельскае вобласьці.
Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Гомельскае вобласьці.
Сядзіба пракуратуры: 247710 г. Каленкавічы, вул. Інтэрнацыянальная, 13.
Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Жулега Вадзім Уладзімеравіч[a] і мае званьне старшы раднік юстыцыі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:
Сьцяг | Правапіс | Назва |
Тарашкевіца | Пракуратура Каленкавіцкага раёну | |
Наркамаўка | Пракуратура Калінкавіцкага раёна |
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.
Права
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:
- забе��ьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.
У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:
- дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- выканеньнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
- выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
- адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
- выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў. Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.
Сьпіс законаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:
- Грамадзянска-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Гаспадарча-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выканаўчая ўлада Беларусі
- Выканаўчая ўлада Віцебскае вобласьці
- Выканаўчая ўлада Каленкавіцкага раёну
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка ў сеціве (бел.)
- Генэральная пракуратура Беларусі (бел.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пракуратура Гомельскае вобласьці. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2022 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Па-расейску: "Жулего Вадим Владимирович".