Нарбутавічы
Нарбутавічы лац. Narbutavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зьдзецельскі |
Сельсавет: | Зьдзецельскі |
Насельніцтва: | 75 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1563 |
Паштовы індэкс: | 231471 |
СААТА: | 4223823061 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°27′1″ пн. ш. 25°28′59″ у. д. / 53.45028° пн. ш. 25.48306° у. д.Каардынаты: 53°27′1″ пн. ш. 25°28′59″ у. д. / 53.45028° пн. ш. 25.48306° у. д. |
± Нарбутавічы |
На́рбутавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Рудкі. Уваходзяць у склад Зьдзецельскага сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарпод, пазьней Нарпот або Нарбот (Norpod, Norpoth[2], Narbot[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[6], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[7], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[10] (тое ж, што і імя Бутнар).
Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[12].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1624 годзе ўпамінаюцца ў складзе Маркаўскага войтаўства Зьдзецельскай воласьці ва ўласнасьці Сапегаў[a].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1905 год — 276 чалавек[13]
- 1999 год — 109 чалавек
- 2010 год — 75 чалавек
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ LMAB. Ф. 16 спр. 203 ч. 3.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 196.
- ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 87—88.
- ^ Germain J., Herbillon J. Dictionnaire des noms de famille en Wallonie et à Bruxelles. — Bruxelles, 2007. P. 755.
- ^ N
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1169.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 146.