Перайсьці да зьместу

Раваніцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раваніцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Раванічы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1396 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223223
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Рава́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Раванічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 году ў складзе Ігуменскага раёну Менскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Ігуменскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

25 ліпеня 1959 году да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавету (5 населеных пунктаў: Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Трактар)[1].

27 лістапада 1989 году ў склад Калодзескага сельсавету перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)[2].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1508 чалавек[3], зь іх 92,5% — беларусы, 4,2% — расейцы, 1,2% — азэрбайджанцы, 0,7% — украінцы[4].

  1. ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  3. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)
  4. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)