Перайсьці да зьместу

Крыштап Жыгімонт Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыштап Жыгімонт Пац
лац. Kryštap Žygimont Pac
Крыштап Жыгімонт Пац
Крыштап Жыгімонт Пац

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1621
Памёр 10 студзеня 1684
Пахаваны
Род Пацы
Бацькі Стэфан Пац
Ганна з Дусяцкіх
Жонка Кляра Ізабэла дэ Майлі
Дзеці Сын (памёр у маленстве)
Дзейнасьць дыплямат, дзяржаўны дзяяч, палітык

Крыштап Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы (1646—1856), падканцлер (1656—1658) і канцлер вялікі літоўскі (з 1658).

Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.

Зігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[3], Siegmund, Zygmont[4], Żygmont[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[8].

Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].

З шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стэфана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх.

Навучаўся ў Кракаве, Падуі і Лейдэне. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камэдулаў, дзе фундаваў іхны кляштар. Служыў у францускай, гішпанскай і галяндзкай арміях, атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў. У 1651 року на чале ўласнай гусарскай харугвы браў удзел у вайне супраць казакоў ва Ўкраіне. Быў адным з творцаў Аліўскай дамовы (1660 рок) паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй.

Падтрымліваў прымірэньне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай і складаньня зь ёй хаўруса супраць Турэччыны, інсьпіраваў падпісаньне Андросаўскага замірэньня (1667 рок) і потым зьвязу з Маскоўскай дзяржавай.

Быў зацятым супернікам Радзівілаў. Дамагаўся гвалтоўнай ліквідацыі канфэдэратаў у войску[11].

Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся францускай арыентацыі і праекту абараньня караля і вялікага князя пры жыцьці папярэдніка, але ў 1667 року перайшоў да прааўстрыйскай шляхецкай групоўкі. На выбарах караля падтрымаў кандыдатуру Міхала Вішнявецкага (1669 рок), выступіў супраць абраньня Яна Сабескага (1674 рок). У канцы жыцьця страціў палітычны ўплыў[12].

У шлюбе з Клярай Ізабэлай дэ Майлі (1654 рок) меў сына, які памёр у маленстве.

  1. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 169. — 377 с.
  2. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 171. — 377 с.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 198.
  4. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1330.
  6. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  9. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  10. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  11. ^ Пац Крыштап Жыгімонт // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  12. ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 423.