Валер Шчукін
Валеры Шчукін | |
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
1995 — 2000 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 сакавіка 1942 |
Памёр: |
10 кастрычніка 2020 (78 гадоў) |
Партыя: | Партыя камуністаў беларуская |
Адукацыя: |
Вале́р Аляксе́евіч Шчу́кін (па-расейску: Валерий Алексеевич Шчукин; 22 сакавіка 1942, Уладзівасток, СССР − 10 кастрычніка 2020, Менск) − беларускі палітык, праваабаронца, журналіст. Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, былы савецкі марскі афіцэр. Актыўна выступае супраць палітыкі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, шматразова быў арыштаваны і караны штрафамі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 22 сакавіка 1942 року ва Ўладзівастоку (цяпер у Прыморскім краі Расейскай Фэдэрацыі). У 1951 року сям’я вярнулася ў БССР, у Талачынскі раён, на радзіму маці. Скончыў беларускую пачатковую школу, пасьля бацькі перавялі яго ў расейскую школу ў Менску.
З 15 гадоў працаваў сьлесарам на менскім заводзе буддэталяў. Служыў у войску, у 1966 року скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-марскую інжынэрную вучэльню(ru) па вайсковай спэцыяльнасьці «карабельны інжынэр-мэханік» і цывільнай — «эксплюатацыя парасілавых установак». Цягам 27 гадоў служыў афіцэрам ВМФ СССР, капітан другога рангу ў адстаўцы. Пасьля выхаду ў рэзэрв працаваў у 1987—1995 машыністам крана-трубапракладніка.
У 1996—2003 жыў у Полацку.
Памёр 10 кастрычніка 2020 року ў Менску.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1995 быў абраны ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня. Выконваў функцыі сакратара камісіі нацыянальнай бясьпекі, абароны і барацьбы са злачыннасьцю. У часе канстытуцыйнага крызісу 1996 року выказваўся супраць прапаноўваных Лукашэнкам зьменаў, падтрымаў ягоны імпічмэнт, удзельнічаў у спробах вярнуць Віктара Ганчара ў кабінэт старшыні ЦВК. У 1998 быў выключаны з кампартыі. Сябра «��еларускага Хэльсынскага камітэту», «Беларускай асацыяцыі журналістаў».
За палітычную дзейнасьць неаднакроць затрымліваўся міліцыяй[1][2][3], быў караны штрафамі[4][5][6] й арыштамі[7][8][9] за ўдзел у апазыцыйных акцыях.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька — расеец, маці — беларуска[10].
Валер Шчукін жанаты, меў двох дзяцей і сямёра ўнукаў. Праваслаўны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Праваабаронца Валер Шчукін затрыманы ў Воршы Віцебская вясна Праверана 27 траўня 2014 г.
- ^ Валер Шчукін: «Чатыры разы на сутках — замнога для чалавека ва ўзросце» Праваабаронцы. Камітэт «Салідарнасьць» (23 ліпеня 2011). Праверана 27 траўня 2014 г.
- ^ Валер Шчукін сёньня чакае судовага выраку Грамадзтва. Радыё «Свабода» (8 чэрвеня 2007). Праверана 27 траўня 2014 г.
- ^ admin. (30 сакавіка 2012) Валер Шчукін аштрафаваны на 1 мільён 190 тысяч рублёў За правы чалавека Праверана 27 траўня 2014 г.
- ^ Радыё «Свабода». (12 чэрвеня 2007) Валер Шчукін: «Я ў прынцыпе не раблю кепскіх учынкаў!». Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 27 траўня 2014 г.
- ^ Валеры Шчукін аштрафаваны на 1 мільён рублёў Грамадзтва. Радыё «Свабода» (26 сакавіка 2010). Праверана 27 траўня 2014 г.
- ^ Любоў Лунёва. (12 чэрвеня 2001) Сёньня арыштавалі Валер’я Шчукіна Грамадзтва. TUT.BY. Праверана 27 траўня 2014 г.
- ^ Валеры Шчукін: «Камера гатовая была мяне разарваць…» Навіны. «Свабоду палітвязьням!» (9 лістапада 2012). Праверана 27 траўня 2014 г.
- ^ Валеры Шчукін можа памерці за кратамі. Беларускі партызан (30 сакавіка 2012). Праверана 27 траўня 2014 г.
- ^ Тацяна Сьнітко. Валеры Шчукін: «Адпачываю на Акрэсьціна» // Наша Ніва. — 1999. — № 25 (146).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Прыморскім краі
- Памерлі 10 кастрычніка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Менску
- Беларускія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Беларускія камуністы
- Беларускія праваабаронцы
- Беларускія журналісты
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Нарадзіліся ва Ўладзівастоку
- Савецкія вайскоўцы
- Ваенныя інжынэры
- Беларускія інжынэры-мэханікі