Перайсьці да зьместу

Спартовае арыентаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Міжнародны сымбаль спартовага арыентаваньня. Выкарыстоўваецца для абазначэньня кантрольнага пункту.

Спартовае арыентаваньне — від спорту, у якім спартоўцы з дапамогай буйнамаштабнай мапы і компаса павінныя прайсьці вызначаную колькасьць кантрольных пунктаў (КП), разьмешчаных на мясцовасьці, а прамежкавыя вынікі вызначаюцца па часе праходжаньня дыстанцыі.

На мясцовасьці кантрольныя пункты абазначаюцца бела-чырвонымі прызмамі памеру 30×30 см, як на летніх, так і на зімовых спаборніцтвах. Кожны кантрольны пункт мае абазначэньне, якое складаецца з двухзначных лікаў, пачынаючы з 31. Кантрольныя пункты забясьпечваюць сродкамі адзнакі (электронныя чыпы, кампостэры), якія замацоўваюць непасрэдна над прызмай.

Мэта спаборніцтваў — як мага хутчэй прайсьці дыстанцыю паводле дакладна вызначанага і пазначанага на мапе парадку. Праводзяцца спаборніцтвы ў зададзеным кірунку і па выбары (зададзеную колькасьць кантрольных пунктаў спартовец праходзіць у любой пасьлядоўнасьці).

Вылучаюцца наступныя віды арыентаваньня:

  • бягом (спартовае арыентаваньне бягом)
  • на лыжах (спартовае арыентаваньне на лыжах)
  • на роварах (спартовае арыентаваньне на роварах)
  • пешшу і на калясках (спартовае арыентаваньне па сьцежках — спаборніцтвы для спартоўцаў-інвалідаў)

Адрозьніваюцца наступныя віды арыентаваньня:

  • арыентаваньне ў зададзеным кірунку
  • арыентаваньне па маркіраванай трасе
  • арыентаваньне па выбары
  • арыентаваньне па сьцежках
  • рагейн

Таксама адрозьніваюць спаборніцтвы па іншых крытэрах:

  • па часе дня (дзённыя, начныя)
  • па спосабе ўдзелу спартоўцаў (індывідуальныя, эстафэтныя)
  • па спосабе арганізацыі старту (асобны, гандыкап, агульны)

Арыентаваньне па выбары — праходжаньне зададзенай колькасьці кантрольных пунктаў зь ліку ўстаноўленых у раёне спаборніцтваў. Выбар кантрольных пунктаў і парадак іх праходжаньня вызначаюцца самім удзельнікам. Неаднаразовы выхад на адзін і той жа кантрольны пункт залічваецца толькі адзін раз. Старт можа быць агульным ці групавым.

У Беларусі спартовае арыентаваньне разьвіваецца з 1964 году.

Чэмпіянат сьвету па спартовым арыентаваньні пачаў праводзіцца з 1966 году.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Спартовае арыентаваньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў