Зоя Куваева
Зоя Куваева | |
Дата нараджэньня | 23 студзеня 1943 (81 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Талька, Менская вобласьць, генэральная акруга Беларусь, райхскамісарыят Остлянд, Нямецкая дзяржава |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1965) |
Навуковая сфэра | хімія |
Месца працы | Інстытут фізыка-арганічнай хіміі НАНБ (з 1981 году) |
Вядомы як | распрацоўніца экстракцыйнага вылучэньня амінакісьляў з асяродзьдзя мікрабіялягічнага сынтэзу |
Навуковая ступень | доктарка навук |
Зо́я Іва́наўна Кува́ева (нар. 1943, Талька, цяпер Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларуская навукоўца-хімік.
Доктарка хімічных навук (1999). Аўтарка навуковых працаў па фізычнай хіміі і леках з амінакісьляў. Дасьледавала заканамернасьці ўзаемадзеяньня біялягічна актыўных рэчываў зь іёнаабменнымі экстрагентамі. Распрацавала экстракцыйнае вылучэньне амінакісьляў з асяродзьдзя мікрабіялягічнага сынтэзу[1].
Жыцьцяпіс
У 1965 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і ўладкавалася на працу ў Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі (ІАНХ) Акадэміі навук Беларускай ССР. З 1981 году перайшла на працу ў Інстытут фізыка-арганічнай хіміі (ІФАХ). У 1995 годзе стала загадніцай лябараторыі ў ІФАХ, а ў 1999 годзе — загадніцай аддзелу лекавых рэчываў[2].
Крыніцы
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 23 студзеня 2014. — № 12 (27622). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
- ^ Мікалай Савік. Куваева Зоя Іванаўна // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 413. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |