Перайсьці да зьместу

Анастасія Віньнікава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Gruszecki (гутаркі | унёсак) у 14:27, 11 сакавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Анастасія Віннікава
Дата нараджэньня 15 красавіка 1991
Месца нараджэньня Дзяржынск Менская вобласьць Беларусь
Грамадзянства Беларусь Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка
Жанры поп
Інструмэнты фартэпіяна і голас[d]

Анастасі́я Ві́ннікава — беларуская сьпявачка. На Эўрабачаньні-2011 будзе прадстаўляць Рэспубліку Беларусь з песьняй «I am Belarusian»' («Я белоруска») (першапачатковая назва - «Born in Bielorussia»). Конкурс адбудзецца 10, 12, 14 траўня ў Дзюсельдорфе, Нямеччына.

Біяграфія

Анастасія Віннікава нарадзілася 15 красавіка 1991 году ў г. Дзяржынску (Менская вобласьць, Беларусь).

Сьпяваць пачала яшчэ ў тры гады ў дзіцячым садку. А ў 5 гадоў сьпявала ў гарадскім Доме культуры. Прымала ўдзел шматлікіх конкурсах ды фэстах, сярод якіх тэлевезійны дзіцячы конкурс «Усе мы родам з дзяцінства». Анастасія скончыла Дзяржынскую музычную школу по клясе «харавое аддзяленьне» [1] і «фартэпьна» . [2]

Сярэднюю школу Анастасія скончыла с залатым медалём, пасьля чаго паступіла на перакладчы факультэт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсітэту. Анастасія прымала ўдзел у праектах ОНТ – «Эстрадны кактэйль» і двойчы ў «Музычным судзе». У 2009 годдзе яна стала фіналісткай конкурсу «Белазаўскі аккорд». У 2010 г. выступала на ўрачыстым прыёме з удзелам Аляксандра Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі, прысвечанным навагоднім сьвятам. Маладая сьпявачка выканала неклькі джазавых песень, і прэзідэнт заўважыў яе і нават пахваліў. [2]

Працавала з Васілём Раінчыкам, займалася вакалам з Тацьцянай Глазуновай. Песьні Віннікавай пісаў вядомы беларускі аўтар Яўген Алейнік. За час супрацоўніцтва было напісана 5 кампазіцый. [1]

Першапачатковая песьня, зь якой зьбіралася ехаць Віннікава на Эўрабачаньне, «Народжанная ў Беларусі», не падыйшла па правілам конкурсу, бо яе відыёролік ужо дэманстраваўся. [3] Менавіта з гэтай песьняй Анастасія выступала на «Музычным судзе – 3».

Гл. таксама

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Удзельнікі конкурсу песьні Эўрабачаньне-2011


Зноскі

  1. ^ а б Анастасия Винникова (рас.) — Біяграфія А. Вінн ікавай. Праверана 11 сакавіка 2011 г..]
  2. ^ а б С. Андрыянаў (3 сакавіка 2011) Беларусь посылает на «Евровидение» никому не известную певицу (рас.). газ. «Комсомольская правда» в Белоруссии. Праверана 10 сакавіка 2011 г..]
  3. ^ С. Андрыянаў (10 сакавіка 2011) Песню для «Евровидения» меняли дважды (рас.). газ. «Комсомольская правда» в Белоруссии. Праверана 10 сакавіка 2011 г..]