Дамінік Касакоўскі
Выгляд
Дамінік Корвін-Касакоўскі з Косакаў (1711, Коўна, цяпер Летува — 1743, Янава, цяпер Летува) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
З шляхецкага роду Касакоўскіх гербу Сьлепаўрон. Падстароста ковенскі (1741), судзьдзя земскі ковенскі (1741), стольнік жамойцкі, стражнік ковенскі (1735).
Ажаніўся з Марыянай з Забелаў, зь якой меў дзяцей:
- Міхала (1733-1798), ваявода віцебскі й браслаўскі;
- Антоні Касакоўскі (1735-1798), кашталян інфлянцкі;
- Юзаф Казімер Касакоўскі (1738-1794), біскуп інфлянцкі;
- Шыман Марцін Касакоўскі (1741-1794), гетман польны ВКЛ;
- Ганна Касакоўская (каля 1740-?), м. - Караль Чарнецкі, кашталян.
Усе ягоныя сыны былі прыхільнікамі Таргавіцкае канфэдэрацыі, за што падчас паўстаньня 1794 году падвергліся перасьледу з боку інсупгентаў.