Паставы
Паставы лац. Pastavy | |||||
Даўнія камяніцы на Рынку | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1552 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Пастаўскі | ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 19 881 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2155 | ||||
Паштовы індэкс: | 211840 | ||||
СААТА: | 2240501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°7′0″ пн. ш. 26°50′0″ у. д. / 55.11667° пн. ш. 26.83333° у. д.Каардынаты: 55°7′0″ пн. ш. 26°50′0″ у. д. / 55.11667° пн. ш. 26.83333° у. д. | ||||
± Паставы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://postavy.vitebsk-region.gov.by/ |
Паста́вы — места ў Беларусі, на рацэ Мядзелцы. Адміністрацыйны цэнтар Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 19 881 чалавек[1]. Знаходзяцца за 250 км на захад ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Вільня. Вузел аўтамабільных дарог на Браслаў, Глыбокае, Шаркоўшчыну, Мядзел, Кабыльнік і іншыя.
Паставы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Адна з рэзыдэнцыяў шляхецкага роду Тызэнгаўзаў, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё паселішча. Да нашага часу тут захаваліся клясыцыстычны палац Тызэнгаўзаў і барокавы ансамбль гістарычнага Рынку, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі клясыцызму царква і гандлёвыя рады, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму Паставы. Звычайна назва места тлумачыцца ад слова «стаў», што азначае 'запруда'[2]. Існуюць зьвесткі, што ў ХІІІ стагодзьдзі жыхары Пасадніка збудавалі на рацэ плаціну і вадзяны млын і такім спосабам утварылі стаў вады. Згодна зь іншай вэрсіяй, тапонім паходзіць ад слова «постаў», якое азначае 'пара жорнаў у млыне для памолу збожжа'. Паводле гістарычных крыніцаў пастаўскі млын меў два поставы. Трэба зазначыць і тое, што ў беларускай мове паставом завецца кавалак (рулён) палатна або якогасьці іншага матэрыялу[3][a].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Postawy (26 студзеня 1516 году)[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле археалягічных зьвестак, старажытнае паселішча на месцы Паставаў існавала яшчэ ў канцы 3-га — пачатку 2-га тысячагодзьдзя да н. э. на паўночным беразе Задзеўскага возера. У часе раскопак тут знайшлі крамянёвыя скрабкі, наканечнікі стрэлаў, нажы, часткі керамічных вырабаў. Першы меркаваны пісьмовы ўпамін пра Паставы (пад назвай Пасаднік[6]) датуецца 996 годам. Расейскі гісторык С. Фёдараў у сваёй працы «Поселения Северо-Западного края Великого княжества Литовского», выдадзенай у Пецярбургу, пісаў: «Селение возникло в 996 году. Деспот Зенович, приезжий магнат, облюбовал это место и основался в 1005 году». Імаверна, у 1409 годзе вялікі князь Вітаўт перавёў Пасаднік у шэрагі мястэчак.
Аднак паводле сучасных энцыкляпэдычных даведнікаў[7][8], першы пісьмовы ўпамін пра Паставы як мястэчка Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва датуецца 1552 годам. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні магнатаў Дэспат-Зяновічаў, якія збудавалі тут драўляны касьцёл Маці Божай. У Інфлянцкую вайну вялікі князь Стэфан Баторы накіроўваў з Паставаў плыты з артылерыяй да Полацку. На 1628 год у цэнтры Паставаў быў Рынак. На ім стаялі касьцёл з плябаніяй, карчма, 6 двароў рамесьнікаў і гандляроў. На вуліцах-дарогах, што вялі на Мядзел, Глыбокае і Друю, было 26 двароў. За ракой Мядзелкай разьмяшчалася прадмесьце Зарэчча, якое мела 17 двароў. Існавалі таксама 2 пасады (8 і 9 двароў). Агулам у Паставах было 66 двароў. За межамі мястэчка знаходзіўся сядзібны комплекс. У 1640 годзе на паўночны захад ад цэнтру Паставаў, на высьпе, утворанай ракой Мядзелкай і каналам, збудавалі касьцёл і кляштар францішканаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай мястэчка спустошылі маскоўскія захопнікі, засталося толькі 5 двароў[7]. На 1692 год колькасьць двароў узрасла да 142.
У 2-й палове XVІІI ст. Паставы перайшлі ў валоданьне Тызэнгаўзаў. З ініцыятывы Антонія Тызэнгаўза тут пачалі працаваць фабрыкі (папяровая — заснаваная ў 1728 годзе, палатняная, паясоў), некалькі млыноў, гарбарня. Апроч таго, ён правёў карэнную рэканструкцыю мястэчка паводле рэгулярнага пляну. Цэнтрам стаў Рынак. У яе плянаваньні браў удзел італьянскі архітэктар Дж. Сака. На паўднёвай ускраіне Паставаў, на левым беразе Мядзелкі, узьвялі палац, на ўсход ад якога разьбілі пэйзажны парк. На Рынку ўтварыўся ансамбль з мураваных дамоў рамесьнікаў, лекара, аўстэрыі, гандлёвых радоў. Ад пляцу ў радыяльных кірунках адыходзілі 4 вуліцы — Віленская (на поўдзень), Браслаўская (на поўнач), Зарэчная (на ўсход), Задзьвейская (на захад). Кварталы пэрыфэрыі забудавалі драўлянымі дамамі, на захадзе й поўдні знаходзіліся гумны. У 1775 годзе зь Мядзелу ў Паставы перавялі гродзкі суд. У 1782—1785 гадох у мястэчку дзеяла тэатральная школа Тызэнгаўза, перавезеная з Горадні. У 1791 годзе Паставы атрымалі статус места і сталі цэнтрам Завілейскага павету.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Паставы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету. 22 студзеня 1796 году новыя ўлады даравалі месту герб: «у блакітным полі рыбацкая мярэжа, уверсе тры залатыя рыбы, накіраваныя галовамі да долу»[9]. Неўзабаве статус паселішча панізілі да мястэчка і цэнтру воласьці Дзісьненскага павету. У 1814—1853 гадох Паставы знаходзіліся ў валоданьні К. Тызэнгаўза, які заснаваў тут арніталягічны музэй і мастацкую галерэю, дзе на 1840 год налічвалася больш за 60 твораў малярства. У 1-й палове ХІХ ст. працавалі папяровая фабрыка, 2 млыны, сукнавальня, было 111 двароў; штогод праводзіліся 7 кірмашоў.
У 1842 годзе Паставы зноў сталі цэнтрам павету. У 1880 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Пшазьдзецкіх. У 1880—1987 гадох у мястэчку збудавалі мураваны касьцёл. У 1897 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Каралеўшчына — Пабродзьдзе.
За часамі Першай сусьветнай вайны у лютым 1918 году Паставы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Сядзіба. М. Празьдзецкая, 1838 г.
-
Палац, 1896 г.
-
Камяніцы на Рынку, 1896 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Паставы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[10].
Згодна з умовамі Рыскай мірнай дамовы 1921 году Паставы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павету і зноў атрымалі статус места. У канцы 1920-х гадоў у месьце працавалі 2 лесапільныя заводы (належалі Пэргамэнту й Зінгеру) і цагельня (належала Райхелям), паравы млын, бровар, пякарня і інш.
У 1939 годзе Паставы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам раёну Вялейскай, з 1944 году Маладэчанскай, з 1960 году Віцебскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 6 ліпеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
-
Палац Тызэнгаўзаў, да 1918 г.
-
Кавалерыйская школа, 1913 г.
-
З боку Мядзелкі, 1915 г.
-
Гандлёвыя рады, 1920-я гг.
-
Царква, 1930 г.
-
Мядзелка, 1930 г.
-
Вуліца Віленская, да 1939 г.
-
Рынак, 1936 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVII стагодзьдзе: 1692 год — 994 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 797 чал.[11]; 1881 год — 936 чал. (417 муж. і 519 жан.)[11]; 1897 год — 2397 чал.
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 3,4 тыс. чал.; 1959 год — 10,6 тыс. чал.; 1970 год — 15,1 тыс. чал.; 1974 год — 15,6 тыс. чал.[12]; 1991 год — 20,3 тыс. чал.; 1998 год — 22,9 тыс.[8]; 2000 год — 21,1 тыс. чал.[13]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 21,1 тыс. чал.; 2004 год — 20,5 тыс. чал.; 2006 год — 20,2 тыс. чал.; 2007 год — 20,0 тыс. чал.; 2008 год — 19,8 тыс. чал.; 2009 год — 19 815 чал.[14] (перапіс); 2010 год — 19,8 тыс. чал.; 2016 год — 20 039 чал.[15]; 2017 год — 19 882 чал.[16]; 2018 год — 19 881 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Паставах працуюць прафэсійна-тэхнічны каледж, 5 с��рэдніх, мастацкая школы, гімназія.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць краязнаўчы музэй, раённы і мескі дамы культуры, 4 бібліятэкі, кінатэатар.
Выдаецца раённая газэта «Пастаўскі край» (да 1991 году — «Звязда»).
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рака падзяляе места на 2 раёны: заходні і ўсходні. Першы паваенны генэральны плян Паставаў зьявіўся ў 1962 годзе. Забудоўваецца места паводле генэральнага пляну 1976 году і праекту дэталёвага плянаваньня Ўсходняга жылога раёну, распрацаванага ў 1978 годзе. Адміністрацыйны, грамадзкі і культурны цэнтар гістарычна склаўся ў заходнім раёне. 2—3-павярховыя жылыя дамы будуюць у паўночна-заходняй частцы. Прамысловая зона разьмяшчаецца ўва ўсходнім раёне. Паводле карэктаваньня генэральнага пляну 1994 году ў сучасным месьце перавага аддаецца малапавярховай забудове.
Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
17 верасьня вуліца | Задзеўская вуліца[17] | |
Гагарына вуліца | Зарэчная вуліца[18] | |
Камсамольская плошча | Рынак Задзеўскі пляц | |
Кляра вуліца | Канстантына Тызэнгаўза вуліца | |
Крупскай вуліца (часткова) | Сасновая вуліца Школьная вуліца |
|
Леніна плошча | Рынак Стары пляц | |
Ленінская вуліца | Браслаўская вуліца | |
Максіма Горкага вуліца | Базылянская вуліца[19] | |
Паўліка Марозава вуліца | Юрысдыка вуліца | |
Піянэрская вуліца | Тапалёвая вуліца | |
Савецкая вуліца | Віленская вуліца | |
Трудавая вуліца | Кляновая вуліца Школьная вуліца |
|
Чырвонаармейская вуліца | Лучайская вуліца[20] | Браніслава Перацкага вуліца |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, друкарня.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Паставаў |
---|
|
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз Паставы праходзяць аўтамабільныя дарогі Р27 (Браслаў — Мядзел) і Р110 (Глыбокае — Лынтупы).
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце працуе Пастаўскі краязнаўчы музэй, праводзіцца фэст народнай музыкі «Зьвіняць цымбалы і гармонік». Спыніцца можна ў мескім гатэлі. Дзее дом паляўнічага[21].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На паўднёвай ускраіне Паставаў, на паўночным беразе возера Задзеўскага (на краі першай надгюймавай тэрасы) захавалася старажытнае паселішча — помнік археалёгіі. Даўжыня 50—70 м, шырыня каля 20 м. Адкрыў і дасьледаваў у 1980 годзе Э. Зайкоўскі (ускрыў 112 м² плошчы; культурны пласт каля 0,5 м; сярод знаходак крамянёвыя скрабкі, нажы, наканечнікі стрэлаў, праколкі, кераміка нарвенскай і паўночнабеларускай культураў і культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі). Паселішча належыць да эпохі позьняга нэаліту і раньняга бронзавага веку, датуецца канцом 3 — пачаткам 2-га тысячагодзьдзя да н. э.
- Ансамбль гістарычнага Рынку (1760—1780-я)
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (1898—1904)
- Млын (сярэдзіна ХІХ ст.)
- Могілкі юдэйскія
- Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў (XVIII—XIX стагодзьдзі)
- Царква Сьвятога Мікалая (1894; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцэрская кавалерыйская школа
- Гандлёвыя рады (XIX ст.)
- Царква (пачатак ХІХ ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Забудова гістарычнага Рынку
-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Вадзяны млын
-
Старая камяніца
-
Сынагога
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пералік местаў-сяброў Паставаў |
---|
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лідзія Абрамава (нар. 1946) — народная артыстка Расеі
- Сяргей Навумчык (нар. 1961) — беларускі журналіст і палітык
- Ігар Пракаповіч (нар. 1960) — беларускі літаратар і краязнавец
- Аляксандар Раеўскі (1957—2008) — заслужаны лётнік-выпрабавальнік
- Валянтын Собаль (нар. 1949) — беларускі археоляг
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У рэчышчы палітыкі летувізацыі краязнаўца Алесь Адамковіч сьцьвярджае, што тапонім Паставы стасуецца з назвамі азёраў у сумежных зь Беларусьсю раёнах Летувы, а адпаведныя гідронімы маюць зьвязак з наяўным у летувіскай мове словам pа́stovis 'глыбокае месца ў рацэ, дзе павольна цячэ вада', адсюль 'вада, якая не цячэ'[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 305.
- ^ Адамковіч А. Да паходжання назвы г. Паставы, Westki.info
- ^ Адамковіч А. Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёна. — Паставы, 2018. С. 8—9.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 136.
- ^ История, Поставский районный исполнительный комитет
- ^ а б Зямчонак Ё. Паставы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 406.
- ^ а б Зямчонак Ё. Паставы // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 429.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ а б Krzywicki J. Postawy // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 848.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 167.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Пракаповіч І. Назвы нашых мясцін. — Менск: Кнігазбор, 2013. С. 154.
- ^ Пракаповіч І. Назвы нашых мясцін. — Менск: Кнігазбор, 2013. С. 156.
- ^ Пракаповіч І. Назвы нашых мясцін. — Менск: Кнігазбор, 2013. С. 157.
- ^ Пракаповіч І. Назвы вуліц горада Паставы. Весткі.info. Праверана 1 верасьня 2012 г.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 687 с.: іл. ISBN 985-6302-35-8.
- Паставы: буклет / фатаздымкі Я. Казюлі [і інш.]. — Паставы, 2001 — 7 с.
- Паставы: фотаальбом / склад. С. Міхайлавай; аўт. тэксту І. Пракаповіч; фота Ю. Осіпава [і інш.]; пер. на англ. мову Д. Людчыка. — Менск, 2008. — 72 с.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|