Перайсьці да зьместу

Пірэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Пірэй, захаваная ўдзельнікам Ясамойла (гутаркі | унёсак) у 17:50, 2 красавіка 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Пірэй
грэц. Πειραιάς
Краіна: Грэцыя
Кіраўнік: Яніс Мораліс[d]
Плошча:
  • 10,865 км²
Вышыня: 2 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 210
Паштовы індэкс: 185 00–185 99
Нумарны знак: BE, BZ, YI, YK, YM, YN, ZN, ZP
Геаграфічныя каардынаты: 37°56′34.8″ пн. ш. 23°38′49.0″ у. д. / 37.943° пн. ш. 23.646944° у. д. / 37.943; 23.646944Каардынаты: 37°56′34.8″ пн. ш. 23°38′49.0″ у. д. / 37.943° пн. ш. 23.646944° у. д. / 37.943; 23.646944
Пірэй на мапе Грэцыі
Пірэй
Пірэй
Пірэй
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://piraeus.gov.gr/

Пірэ́й (па-грэцку: Πειραιάς) — горад у Грэцыі, на Эгейскім моры, адміністрацыйны цэнтар нома Атыка. Уваходзіць у склад Вялікіх Атэнаў, фактычна зьяўляючыся прадмесьцем грэцкае сталіцы і месьцячыся ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа Сараніцкай затокі. Галоўны зьнешнегандлёвы порт Грэцыі. Паводле перапісу насельніцтва 2011 году, насельніцтва Пірэяў складала 163 тысячы чалавек, што зрабіла горад пятым паводле велічыні муніцыпалітэтам у Грэцыі[2] і другім паводле велічыні гарадзкой аглямэрацыяй краіны пасьля Атэнаў.

Горад быў заснаваны ў пачатку V стагодзьдзя да н. э., пабудаваны як новы порт для Старажытных Атэнаў, зьяляючыся іхняй галоўнай гананьню і канцэнтруючы ўвесь іхні імпартны і транзытны гандаль. Падчас залатога веку Атэнаў горад атрымаў гарадзкія сьцены, аднак пасьля III стагодзьдзя да н. э. значэньне места зьнізілася. Наступны росквіт Пірэй зьведаў у XIX стагодзьдзі, пасьля таго як Атэны былі абраныя сталіцай новага Грэцкага каралеўства. У 1869 годзе ў горад прыйшла першая ў Грэцыі чыгуначная лінія, якая злучыла яго з Атэнамі. На сёньня горад цесна зьвязаны з Атэнамі, зьяўляючыся іхняй неад’емнай часткай.

Пірэйскі ўнівэрсытэт зьяўляецца адным з найбуйнейшых грэцкіх унівэрсытэтаў і мае найстарэйшую акадэмічную катэдру ў галіне фінансаў[3].

  1. ^ 2021 Greek census
  2. ^ «2011 Population and housing census». Hellenic Statistical Authority.
  3. ^ «University of Piraeus Student Guide 2017». University of Piraeus.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пірэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў