Не купляй расейскае!
«Не купляй расейскае!» | |
«Не купуй російське» | |
Дата ўтварэньня | 14 жніўня 2013 |
---|---|
Тып | Грамадзянская кампанія |
Зьвязаныя кампаніі | Грамадзянскі рух «Відсіч» |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Агітацыйны ролік актывістаў кампаніі |
«Не купляй расейскае!» або «Байкатуй расейскія тавары!» (па-ўкраінску: «Не купуй російське!», «Бойкотуй російське!») — кампанія негвалтоўнага супраціву па байкоце расейскага бізнэсу ва Ўкраіне. Пратэст стартаваў 14 жніўня 2013 году як рэакцыя на гандлёвае эмбарга Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны. Арганізатарам кампаніі ў сродках масавай інфармацыі зьяўляецца рух Відсіч[1].
Актывісты кампаніі ў кастрычніку 2013 заяўлялі, што яе мэтай зьяўляецца прыцягненьне ўвагі да «адкрыта недружалюбнай палітыкі Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны».
Кампанія разьвівалася дзякуючы масаваму распаўсюджаньню ўлётак, плякатаў, налепак у больш як 45-ці гарадах і мястэ��ках. Пратэст стаў меней рэгулярным у лістападзе 2013 году пасьля пачатку Эўрамайдану. Аднак з 2 сакавіка 2014 году пасьля Крымскага крызісу і расейскай вайсковай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну актывісты ўзнавілі кампанію байкоту тавараў з Расеі.
Прычыны байкоту і пачатак кампаніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]14 жніўня 2013 году спажывецкая служба Расейскай Фэдэрацыі занесла ў сьпіс «рызыкі» ўсе ўкраінскія кампаніі-экспартэры. Вынікам стала фактычная блякада ўкраінскіх тавараў на расейскі рынак(uk). Гэта стварыла заторы на граніцы з сотняў фураў і вагонаў з украінскімі таварамі[2]. Рашэньне распачаць кампанію паводле меркаваньня актывістаў было рэакцыяй на сэрыю эканамічных войнаў Расеі супраць Украіны (газавая(uk), мясная, сырная, шакалядная й іншыя войны)[1].
У кастрычніку 2013 году актывісты кампаніі задэкляравалі такую мэту[3]:
Мэта кампаніі па байкоце расейскіх тавараў — прыцягнуць увагу да адкрыта недружалюбнай палітыкі Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны: ўкраінскія тавары забараняюць, забіваюць украінскіх рыбакоў, ваякі ЧФ РФ з аўтаматамі захопліваюць памяшканьні ў Севастопалі, а расейскія ўлады без упыну палохаюць, што зробяць Украіне яшчэ горш, калі мы не адмовімся ад эўраінтэграцыі. Кампанія падахвочвае ўкраінскія ўлады і прадпрымальнікаў шукаць надзейнейшых за Расею партнэраў і пераарыентаваць украінскі бізнэс на краіны, дзе гандлююць паводле сумленных правілаў — а гэта перш за ўсё Эўразьвяз. Арыгінальны тэкст (укр.)
Мета кампанії з бойкоту російських товарів — привернути увагу до відверто недружньої політики Росії щодо України: українські товари забороняють, вбивають українських рибалок, вояки ЧФ РФ з автоматами захоплюють приміщення в Севастополі, а російські можновладці без упину лякають, що зроблять Україні ще гірше, якщо ми не відмовимося від євроінтеграції. Кампанія спонукає українську владу та підприємців шукати надійніших за Росію партнерів та переорієнтовувати український бізнес на країни, де торгують за чесними правилами — а це насамперед Євросоюз.
|
||
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканаміст Андрэй Новак заявіў, што цягам сакавіка 2014 году байкот тавараў з Расейскай Фэдэрацыі нанёс стратаў расейскай эканоміцы ня больш за некалькі мільёнаў даляраў ЗША. Больш эфэктыўным ударам па эканоміцы Расеі, на яго думку, «быў бы удар ў балючае месца — „Газпрам“»[4].
Ідэю байкоту не падтрымалі ўкраінскія прадстаўніцтвы пэўных сетак супэрмаркетаў «Ашан» ды «METRO Cash & Carry». Прычынай кампаніі назвалі сваю апалітычнасьць[5].
Андрэй Длігач, генэральны дырэктар групы кампаніяў Advanter Group, заклікаў не забараняць расейскія, а купляць украінскія тавары[6].
Аднаўленьне байкоту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля Крымскага крызісу і расейскай вайсковай інтэрвенцыі ва Ўкраіну актывісты ўзнавілі кампанію байкоту, адказваючы на крытыку ў свой адрас, заклікалі ўкраінцаў байкатаваць расейскія тавары і паслугі рашуча, але па меры ўласных магчымасьцяў[7]:
Ва Ўкраіне тавары акупанта павінны гніць на паліцах крамаў, расейскія банкі павінны збанкрутаваць, расейскі бізнэс павінен стаць. Ці адмаўляцца ад расейскіх мабільных апэратараў, сацыяльных сетак, патрэбных лекаў — вырашайце на сваё меркаваньне, памятаючы, што байкот вінен наносіць шкоду захопніку, а ня нам самім. Змагаемся — пераадолеем! Нам Бог памагае! #stoprussia Арыгінальны тэкст (укр.)
В Україні товари загарбника мають гнити на полицях магазинів, російські банки мають збанкрутувати, російський бізнес має стати. Чи відмовлятися від російських мобільних операторів, соцмереж, потрібних ліків — вирішуйте на власний розсуд, пам’ятаючи, що бойкот має завдавати збитків загарбникові, а не нам самим. Борімося — поборемо! Нам Бог помагає! #stoprussia
|
||
За вясну 2014 году аб’ём продажу расейскіх тавараў ва Ўкраіне зьменшыўся на 35-50 %[8][9][10]. Вясною ж 2014 году зьявіліся першыя паведамленьні аб тым, што пэўныя расейскія вытворцы, каб мінімізаваць свае страты з-за абмежаваньня экспарту, пачалі мяняць свае штрыхкоды на штрыхкоды іншых краінаў[11].
-
Акцыя, зладжаная ў адказ байкоту ўкраінскіх тавараў Расеяй. 22 жніўня, 2013
-
Флэшмоб у кіеўскім супэрмаркеце. 15 сакавіка, 2014
-
На гэтай акцыі дэманструюць плякат супраць набыцьця расейскага газу. 29 траўня, 2014
-
«ПТН ХЛО» («Пуцін — хуйло!»), надпіс зроблены з налепак кампаніі «Не купляй расейскае!». (Бравары). 22 чэрвеня, 2014
Пашырэньне байкоту па-за межамі Ўкраіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З сакавіка 2014 году актывісты кампаніі паведамлялі аб захадах па байкоце расейскага, якія пачалі адбывацца за межамі Ўкраіны. У прыватнасьці, ужо 4 сакавіка зьявілася інфармацыя аб распаўсюджаньні байкоту на Беларусь[12], Латвію, Летуву, Эстонію, Польшчу, Малдову і Грузію. Пра выпадкі агітацыі за байкот расейскіх тавараў, кампаніяў, банкаў і г. д. стала вядома таксама ў Аўстрыі, Ізраілі й Італіі[13].
Байкот на ўзроўні дзяржаўнай улады Ўкраіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]14 жніўня 2014 году прыняты Закон Украіны «Аб санкцыях»(uk) з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў, нацыянальнай бясьпекі, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, процідзеяньня тэрарыстычнай дзейнасьці[14].
Закон прадугледжвае прымяненьне санкцыяў з боку Ўкраіны ў дачыненьні да замежнай дзяржавы, замежнай юрыдычнай асобы, юрыдычнай асобы, якая знаходзіцца пад кантролем замежнай юрыдычнай асобы або фізычнай асобы-нерэзыдэнта, замежнікаў, асобаў без грамадзянства, а таксама суб’ектаў, якія ажыцьцяўляюць тэрарыстычную дзейнасьць[14]. Ва ўмовах неаб’яўленай расейска-ўкраінскай вайны закон накіраваны менавіта супраць Расейскай Фэдэрацыі[14].
У ліпені 2014 году Служба бясьпекі Ўкраіны заклікала ўкраінцаў байкатаваць расейскія сацыяльныя сеткі й інтэрнэт-рэсурсы. Ведамства аргумэнтавала гэта тым, што з 1 жніўня ў Расеі ўступае ў сілу закон, які дае права на атрыманьне Фэдэральнай службе бясьпекі РФ практычна ўсіх асабістых зьвестак карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, зарэгістраваных у РФ. Такім чынам ФСБ на заканадаўчым узроўні атрымлівае магчымасьць умешвацца ў асабістае жыцьцё ня толькі грамадзянаў Расеі, але і замежнікаў, якія карыстаюцца расейскімі рэсурсамі[15].
З 9 верасьня 2014 Кабінэт міністраў Украіны абнаўляе пералік тавараў, якія забаронена імпартаваць з Расеі[16].
У кастрычніку 2014 Дзяржкіно Ўкраіны забараняе для паказу ва Ўкраіне шэраг адпаведных расейскіх фільмаў і сэрыялаў(uk), а таксама заклікае да байкоту расейскіх дзеячоў культуры, якія вызначыліся антыўкраінскімі дзеяньнямі і выказваньнямі.
Пералік тавараў, якія трапілі пад санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс распаўсюджаных расейскіх тавараў і паслуг ва Ўкраіне, якія трапілі пад дзяржаўныя санкцыі альбо байкатуюцца прыхільнікамі грамадзянскай кампаніі:
- Расейскія банкі
- Расейскія страхавыя кампаніі
- Расейскія сеткі АЗС
- Расейскія авіялініі
- Расейскія турыстычныя апэратары
- Расейскія рэстарацыі, кавярні, пункты харчаваньня
- Абутак і адзеньне, вырабленыя ў Расеі
- Расейскія кнігарні
- Прадукты харчаваньня
- Расейская побытавая тэхніка, электроніка
- Касмэтыка расейскіх вырабнікоў
- Тавары расейскай аўтамабільнай прамысловасьці
- Расейскія тэлекамунікацыі, інтэрнэт, СМІ
Расейскія тавары і паслугі, зьмешчаныя ў сьпіс, так ці інакш, паводле зьвестак украінскіх дасьледнікаў, у розных ступенях зьнізілі свае паказчыкі на адпаведных украінскіх сэгмэнтах рынку.
Байкот беларускіх тавараў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад час флэшмобаў 4 красавіка 2014 году ў Кіеве актывісты заявілі, што з гэтага часу байкот будзе распаўсюджвацца і на тавары краінаў, якія падтрымалі дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны, у прыватнасьці галасаваньнем на пасяджэньні ААН. Сярод 10-ці такіх краінаў апынулася і Беларусь[17].
У пачатку красавіка 2014 актывісты ў Кіеве правялі размалёўваньне балёнамі з заклікамі не купляць беларускія тавары. Размалёўваньні адбыліся пераважна ля кіёскаў і ў крамах зь беларускімі таварамі.
13 красавіка 2014 году стала вядома пра заяву прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у якой ён выказаў нэгатыўнае стаўленьне да ідэі ператварэньня Ўкраіны з унітарнай у фэдэратыўную дзяржаву[18]. Пасьля гэтага паведамленьняў аб правядзеньні байкоту беларускіх тавараў з боку актывістаў не было.
Міжнародныя санкцыі ў дачыненьні Расеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міжнародныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі — паэтапныя палітычныя і эканамічныя меры, скіраваныя на спыненьне агрэсіі Расеі супраць Украіны. Акрамя ЗША і ЭЗ санкцыі ўвялі Канада, Японія, Нарвэгія, Аўстралія, Швайцарыя і інш., агулам — больш за 40 краінаў сьвету[19]. Мэтай санкцыяў зьяўляецца спыненьне фінансаваньня, ўзбраеньня і забесьпячэньня Расеяй ��эрарыстаў на ўсходзе Ўкраіны.
Паводле зьвестак Сусьветнага банку ў 2013 годзе сумарны ВУП складаў:
- ВУП ЗША $ 16 800 000 млн.
- ВУП краінаў ЭЗ $ 17 335 420 млн.
- ВУП Расеі: $ 2 096 777 млн.
Паводле папярэдніх разьлікаў, з-за ўвядзеньня эўрапейскіх санкцыяў і падзеньняў цаны на энэрганосьбіты ў доўгачасовай пэрспэктыве эканоміка РФ будзе несьці вялікія страты; так, прыблізная сума стратаў € 23 млрд (1,5% ВУП) у 2014 годзе і амаль € 75 млрд (4,8% ВУП) у 2015 годзе. Пры гэтым, як мяркуецца, страты саміх краінаў ЭЗ будуць істотна ніжэйшымі — ня больш за 0,4% свайго ВУП. Страты ЗША з-за ўвядзеньня санкцыяў апынуцца істотна меншымі — праз слабую залежнасьць эканомікі ЗША ад Расеі[20].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б У сацыяльных сетках заклікаюць байкатаваць расейскія тавары (укр.) Український тиждень. 15.08.2013
- ^ Росія оголосила Україні торговельну війну (укр.). Гром TV. 15.08.2013
- ^ Обережно: матрьошка показує зуби. Сковорідка. Випуск № 5, стор. 7. (укр.) Жовтень 2013
- ^ Бойкот російських товарів не є ефективною мірою, удар треба наносити по «Газпрому» — експерт. (укр.) 112 Україна. 28.03.2014
- ^ «Ашан» та «Метро» не підтримали бойкот російських товарів (укр.). Захід.нет. 24.04.2014
- ^ Бойкот російських товарів: за і проти. (укр.) Forbes. 01.04.2014
- ^ Бойкотуємо товари і бізнес окупантів! Не купуємо нічого російського! (укр.). Дамо відсіч зазіханням Росії на Україну. 02.03.2014
- ^ Російські виробники маскують штрих-коди на своїх товарах, щоб надурити українців (укр.). ТСН. 1+1. 26.03.2014
- ^ У середньому, продаж товарів з РФ впав на 35-50 % (укр.). Україна Online. 18.05.2014
- ^ Бойкот российских товаров дал результат: поставки РФ упали на треть (рас.). facenews. 14.05.2014
- ^ Російська окупація українських товарів: як кокошник відрізнити від дівочого вінка (відео) (укр.). Факти. ICTV. 09.04.2014
- ^ Оппозиция в Беларуси призывает бойкотировать российские товары (рас.). naviny.by. 03.03.2014
- ^ Відсіч (укр.). 27.08.2014
- ^ а б в Турчинов підписав закон про санкції проти Росії (укр.). Корреспондент.net, 27 серпня 2014, 09:50
- ^ СБУ призвала украинцев убираться из российских соцсетей (рас.). Обозреватель. 26.07.2014
- ^ Україна готується заборонити імпорт продуктів із Росії (укр.). 5 канал. 09.09.2014
- ^ Бойкот товарів поширюється на вірменські та білоруські продукти (відео) (укр.). ТСН. 1+1. 04.04.2014
- ^ Лукашенко не хоче федералізації України і визнає Турчинова легітимним (укр.). Українська правда. 13.04.2014
- ^ Санкционная удавка для Кремля (рас.). Зеркало недели. Украина №47, 12.12.2014
- ^ У Империи истерика. (рас.)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Russia, hands off Ukraine. Афіцыйная старонка кампаніі на Facebook (анг.).
- Дамо відсіч зазіханьням Росії на Україну. Афіцыйная старонка кампаніі на Facebook (укр.).
- Дамо відсіч зазіханьням Росії на Україну!. Афіцыйная старонка ва ЎКантакце (укр.).
- НЕТ русским товарам. Сайт актывістаў (рас.).