Перайсьці да зьместу

Сьцяг Гвінэі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Сьцяг Гвінэі, захаваная ўдзельнікам 097ллл (гутаркі | унёсак) у 21:37, 14 траўня 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Сьцяг Гвінэі
Гвінэя
Сьцяг Гвінэі
Прапорцыі 3:2[d]
Прыняты 10 лістапада 1958

Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Гвінэя — прыняты 10 лістапада 1958 г. З 1 студзеня 1979 да 25 траўня 1984 г. краіна называлася Народная Рэвалюцыйная Рэспубліка Гвінэя.

Прапорцыі 2:3. Уяўляе сабой палотнішча з трыма вэртыкальна разьмешчанымі роўновялікімі палосамі. У аснове сьцяга паласа чырвонага колеру, у сярэдзіне — жоўтага, далей паласа зялёнага колеру.

Колеры сьцяга Гвінэі паўтараюць колеры сьцяга Ганы і зьяўляюцца традыцыйнымі колерамі афрыканскіх сьцягоў. Чырвоны колер сьцяга сымбалізуе кроў, пралітую ў барацьбе за свабоду, жоўты — колер Гвінэйскага золата і сонца, зялёны — афрыканскую прыроду. Акрамя таго, кожны колер адпавядае тром словах дэвізу Гвінэі: чырвоны — «Праца», жоўты — «Справядлівасьць», зялёны — «Салідарнасьць».