Перайсьці да зьместу

Новая Славенія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Новая Славенія, захаваная ўдзельнікам Dymitr (гутаркі | унёсак) у 01:54, 11 траўня 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Новая Славенія
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Матэй Тонін[d][1]
Дата заснаваньня 4 жніўня 2000
Штаб-кватэра
Ідэалёгія хрысьціянская дэмакратыя[d]
Афіцыйны сайт nsi.si

Но́вая Славе́нія — Хрысьція́нскія дэмакра́ты (па-славенску: Nova Slovenija – Krščanski demokrati) — хрысьціянска-дэмакратычная[2][3] і кансэрватыўная[2] палітычная партыя ў Славеніі. З 2018 году ачольваецца Матэем Тонінам. Партыя была створана 4 жніўня 2000 году пасьля разьяднаньня ў адзінай Славенскай народнай партыі. Яна ёсьць сябрам Эўрапейскай народнай партыі. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2022 году Новая Славенія супрацьстаіць ураду Робэрта Голаба.

Новая Славенія займае хрысьціянскую кансэрватыўную пазыцыю ў некаторых пытаньнях, выступаючы за традыцыйныя сацыяльныя каштоўнасьці і абараняючы пазыцыі Каталіцкай Царквы ў маральных пытаньнях[4][5]. Партыя палягае на сацыяльным кансэрватызьме[4], а таксама выступае супраць аднаплоцевых шлюбаў і ўсынаўленьня дзяцей такімі парамі, але і падтрымлівае цяперашнім заканадаўства, якое надае пэўныя правы да зарэгістраваных аднаплоцевых сем’яў. У эканамічных пытаньнях Новая Славенія, звычайн��, ставіцца лібэральна, але абараняе сацыяльную рынкавую эканоміку. Лічыцца праэўрапейскай партыяй[4].

  1. ^ https://nsi.si/ljudje/predsednik/
  2. ^ а б Susanne Jungerstam-Mulders (2006). «Post-Communist EU Member States: Parties And Party Systems». Ashgate Publishing, Ltd. — С. 215. — ISBN 978-0-7546-4712-6.
  3. ^ José Magone (2010). «Contemporary European Politics: A Comparative Introduction». Routledge. — С. 457. — ISBN 978-0-203-84639-1.
  4. ^ а б в Zajc, Drago; Boh, Tomaž (2004). «Slovenia». The handbook of political change in Eastern Europe. Edward Elgar Publishing. — С. 351. — ISBN 9781840648546.
  5. ^ Kuhar, Roman (2006). «Homosexuality as a Litmus Test for Democracy and Postmodern Value Orientations». Democratic transition in Slovenia: Value transformation, education, and media, Texas A&M University Press. — С. 240. — ISBN 9781585445257.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]