Перайсьці да зьместу

Ліфт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Ліфт, захаваная ўдзельнікам CommonsDelinker (гутаркі | унёсак) у 23:03, 4 лістапада 2022. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Ліфт (пад’ёмнік[1]; анг. Lift — падымаць) — від транспарту, які выкарыстоўваецца для вэртыкальнага перасоўваньня.

Упершыню пра ліфт пісаў рымскі архітэктар Вітрувій, якія спасылаўся у сваю чаргу на Архімэда, які пабудаваў пад’ёмны апарат, верагодна, яшчэ ў 236 годзе да н. э.

Больш позьнія згадкі пра ліфты датуюцца сярэдзінай VI стагодзьдзя (ліфты Манастыра Сбвятой Кацярыны ў Эгіпце), першай чвэрцю XVIII стагодзьдзя (у Францыі) і XVII стагодзьдзем (ліфт Віндзарскага замка ў Вялікабрытаніі, «Лятальнае крэсла» Велаера ў адным з парыскіх палацаў). У 1852 годзе амэрыканскі вынаходнік Эліша Оціс распрацаваў лоўнікі для спыненьня апусканьня пад’ёмніка пры абрыве тросаў[1].

У 1966 годзе ў Беларусі заснавалі завод «Магілёўліфтмаш». На 2013 год у шматпавярховых будынках Беларусі налічвалася каля 37 000 пад’ёмнікаў. Большасьць пад’ёмнікаў была разьлічанай на вагу 400 кг і мела тросы з 20-кратным запасам трываласьці. Пры росьце хуткасьці кабіны звыш 15% спрацоўвалі лоўнікі. Падлога кабіны вытрымлівала прынамсі 20 тонаў грузу[1].

  1. ^ а б в Валяр’ян Шкленнік. Ліфт выклікалі // Зьвязда : газэта. — 2 лістапада 2013. — № 208 (27573). — С. 5. — ISSN 1990-763x.