Перайсьці да зьместу

Басьнійскі арабскі альфабэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Comp1089 (гутаркі | унёсак) у 11:21, 29 лістапада 2018. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Басьні́йскі ара́бскі альфабэ́т, мясцовая назва арэ́біца, ара́біца (па-басьнійску: arebica, arabica, عَرَبٖىڄا‎) — сыстэма пісьма, якая выкарыстоўваецца для запісу басьнійскае мовы. Пераважная большасьць тэкстаў басьнійскай арабіцай напісаная ў пэрыяд паміж XVI ды XIX стагодзьдзямі. Перад Першаю Сусьветнаю Вайной басьнійскія мусульмане намагаліся зрабіць арабіцу трэцім афіцыйным альфабэтам басьнійскае мовы, побач з лацінкай ды кірыліцай.

Гісторыя

Басьнійская арабіца заснаваная на пэрсыдзка-арабскім шрыфце, які выкарыстоўваўся ў Асманскай Імпэрыі. У басьнійскай арабіцы ад пачатку выкарыстоўваліся літары-адпаведнікі c, lj, nj, якіх няма ў іншых мадыфікацыях арабскага альфабэту. Пазьней галосныя таксама пачалі пісаць асобнымі літарамі. Аўтарам апошняй кадыфікацыі басьнійскай арабіцы зьяўляецца Мэхмэд Джэмалудын Чаўшэвіч (па-басьнійску: Mehmed Džemaludin Čaušević). Ягоная вэрсія арабіцы неафіцыйна называлася матуфовіца альбо мэктэбіца (бо выкарыстоўвалася ў рэлігійных школах, мэктэбах).

Сучаснасьць

Першая пасьля 1941 году кніга басьнійскаю арабцай, Hadži Sefko i Hadži Mefko, была апублікаваная ў 2005 годзе (аўтары: Амір аль-Зубі ды Мэліха Чычак аль-Зубі). У красавіку 2013 году на арабіцы выйшаў падручнік для ўстановаў высокай адукацыі Epohe fonetske misle kod Arapa i arebica. У абедзьвюх гэтых кнігах выкарыстоўваецца нязначна зьменены альфабэт Чаўшэвіча.

Альфабэт

Лацінка Кірыліца Арабіца
Формы літары Ізаляваная
Напрыканцы У сярэдзіне На пачатку
A a А а ـآ آ
B b Б б ـب ـبـ بـ ب
C c Ц ц ـڄ ـڄـ ڄـ ڄ
Č č Ч ч ـچ ـچـ چـ چ
Ć ć Ћ ћ
D d Д д ـد د
Dž dž Џ џ ـج ـجـ جـ ج
Đ đ Ђ ђ
E e Е е ـە ە
F f Ф ф ـف ـفـ فـ ف
G g Г г ـغ ـغـ غـ غ
H h Х х ـح ـحـ حـ ح
I i И и ـاٖى
ـٖى
ـاٖىـ
ـٖىـ
اٖىـ اٖى
J j Ј ј ـي ـيـ يـ ي
K k К к ـق ـقـ قـ ق
L l Л л ـل ـلـ لـ ل
Lj lj Љ љ ـڵ ـڵـ ڵـ ڵ
M m М м ـم ـمـ مـ م
N n Н н ـن ـنـ نـ ن
Nj nj Њ њ ـںٛ ـٮٛـ ٮٛـ ںٛ
O o О о ـۉ ۉ
P p П п ـپ ـپـ پـ پ
R r Р р ـر ر
S s С с ـس ـسـ سـ س
Š š Ш ш ـش ـشـ شـ ش
T t Т т ـت ـتـ تـ ت
U u У у ـۆ ۆ
V v В в ـو و
Z z З з ـز ز
Ž ž Ж ж ـژ ژ