Беларускі арабскі альфабэт
Выгляд
Белару́скі ара́бскі альфабэ́т створаны ў XVI стагодзьдзі як сродак запісу беларускай мовы з дапамогай арабскай пісьменнасьці. Ён складаецца з дваццаці васьмі графэм, зь некаторымі адрозьненьнямі ад звычайнага арабскага альфабэту:
- Для гукаў «ж», «ч» і «п», якія адсутнічаюць у арабскай мове, выкарыстоўваліся цюрска-пэрсыдзкія графэмы
پ چ ژ
- Для пазначэньня мяккіх гукаў «дз» і «ц» былі створаныя новыя графэмы
- Для гуку «ў» не было створана асобнай графэмы, ён запісваўся гэтак жа, як і «у»:
و
Беларускі арабскі альфабэт выкарыстоўваўся літоўскімі татарамі, якія жылі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. На працягу XIV—XVI стагодзьдзяў яны перасталі карыстацца ўласнай мовай і пачалі карыстацца літоўскай (старабеларускай), але запісанай арабскімі літарамі. Вядомая спадчына гэтай традыцыі пісьменнасьці — гэта беларускія кнігі-кітабы. Існавалі і польскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом. Мяркуецца, яны зьявіліся не раней за XVII ст.
Табліца адпаведнасьці
Кірыліца | Лацінскі | Арабскі |
Б, б | B, b | ب |
Ц, ц | C, c | |
Ч, ч | Č, č | چ |
Х, х | CH, ch | ح |
Д, д | D, d | د |
ДЖ, дж | DŽ, dž | ج |
Ф, ф | F, f | ف |
Ґ, ґ | G, g | غ |
Г, г | H, h | ه |
Й, й | J, j | ى |
К, к | K, k | ق |
Л, л | Ł, ł | ل |
М, м | M, m | م |
Н, н | N, n | ن |
П, п | P, p | پ |
Р, р | R, r | ر |
С, с | S, s | ص |
Ш, ш | Š, š | ش |
Т, т | T, t | ط |
Ў, ў | Ŭ, ŭ | و |
В, в | V, v | و |
З, з | Z, z | ض |
Ж, ж | Ž, ž | ژ |
ЦЬ, ць | Ć, ć | س |
ДЗЬ, дзь | DŹ, dź | |
ЛЬ, ль | L, l | ل |
НЬ, нь | Ń, ń | ن |
СЬ, сь | Ś, ś | ث |
ЗЬ, зь | Ź, ź | ز |
ТЬ, ть[1] | TJ, tj | ت |
КЬ, кь[1] | KJ, kj | ك |
' | - | ع |
Ь, ь | - | - |
Крыніцы
Літаратура
- Д-р Ян Станкевіч. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. [Адбітка з гадавіка Беларускага Навуковага Таварыства, кн. I.] — Вільня : Друкарня Я. Левіна, 1933 ; Менск : Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1991 [факсімільн.]. — 3-е выд.
Вонкавыя спасылкі
- Кітабы — унікальная зьява ў беларускай мове на pravapis.org