Перайсьці да зьместу

Васіль Цяпінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Walery75 (гутаркі | унёсак) у 16:32, 7 траўня 2005. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Цяпінскі, Васiль (Амельяновіч) (каля 1540- каля 1603), беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік і кнігавыдавец. Нарадзіўся ў маёнтку Цяпіна ў сям’і дробнага гаспадарскага баярына Полацкага павета Мікалая Амельяновіча.

Біяграфія

Служыў у падканцлера Вялікага Княства Літоўскага А.Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць у Беларусі. Цяпінскі прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Францішка Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з Сымонам Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды.

У 1570-я г. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. Зараз вядома толькі адно яго выданне – Евангелле, якое выйшла каля 1570 і надрукавана на дзвюх мовах - царкоўнаславянскай і беларускай. У рукапіснай прадмове да Евангелля выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асветы, духоўнасці грамадства і, звязваючы гэта з агульным заняпадам навукі і маралі, Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзнімаць навуку «занедбаную». Выданнем Евангелля ён ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Марыў пра школы, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання ў навучальных установах. Мяркуюць, што Цяпінскі надрукаваў у Нясьвіжы 2 творы С.Буднага: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам».

Зьнешнія спасылкі

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.