Перайсьці да зьместу

Васіль Жуковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам 46.53.181.36 (гутаркі) у 11:15, 8 сакавіка 2016. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

АБНОЎЛЕНЫЯ ЗЬВЕСТКІ

Жуковіч Васіль (Vasil Zhukovich) – паэт, празаік, эсэіст, перакладчык.


Біяграфія

Васіль Аляксеевіч Жуковіч нарадзіўся 21 верасня 1939 г. на хутары Забалацце непадалёку ад вёскі Дзмітравічы (Камянеччына). Год уступлення ў пісьменніцкую суполку – 1977-ы. Намеснік старшыні таварыства “Беларусь – Украіна”. Скончыў педагагічны інстытут у Берасці. Працаваў у будаўнічым трэсце №8 Берасця, на абласным тэлебачанні, у рэдакцыях газетаў “Заря над Бугом”, “Знамя юности” і часопіса “Полымя”, у выдавецтвах “Мастацкая літаратура” і “Юнацтва”, у “Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей”. З 2002 г. – на творчай працы.


Бібліяграфія

Васіль Жуковіч -- аўтар шматлікіх літаратурна-мастацкіх выданняў, сярод якіх зборнікі вершаў “Паклон” (1974), “Мелодыя святла” (1976), “Цана цішыні” (1985), “Разняволенне” (1990), “У храме хараства і смутку” (2003), “Кахання радасці й пакуты” (2004), “Не завіце радзіму малой” (2009), “Няўжо?..” (2011), “Золата лістападу” (2012), зборнік сатыры і гумару “Цудадзейны вітамін” (2011), кніга прозы “Арабінавая ноч” (2015). На рахунку творцы і шэраг кніжак для дзяцей: аповесць “Як адна вясна…” (1980), зборнікі вершаў “Гуканне вясны” (1992), Цудоўная краіна” (1997), “Свет – дзівосны” (2000), “Пра што гаманілі рамонкі” (2012), “Хто хацеў бы пакатацца?”(2014) ды іншыя. Выходзілі і кніжкі выбраных перакладаў: “Алішэр Наваі, лірыка” (1992), “Мой Міцкевіч” (2004), “Энергія запаветаў” -- з паэзіі Тараса Шаўчэнкі, Івана Франка, Лэсі Украінкі. Сярод зборнікаў песняў найбольш прыкметныя – “Дарога ля жыта” (1997), музыка беларускіх кампазітараў, “Спяваем разам” (2008), “Дарогамі вайны і перамогі” (2010), музыка Алены Атрашкевіч.