Расейска-ўкраінская вайна
Гэты артыкул апісвае актуальную падзею.
|
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Крым (чорным), астатняя Ўкраіна (зялёным), Расея (чырвоным) | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Украіна |
| ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Колькасьць | |||||||||
| |||||||||
Страты | |||||||||
1 забіты | 1 забіты | ||||||||
Агульныя страты | |||||||||
2 забітых | |||||||||
Расе́йская інтэрвэ́нцыя ва Ўкраі́не 2014 году (укр. російська інтервенція в Україні) — вайсковая інтэрвэнцыя Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну з мэтаю ўсталяваньня кантролю над Аўтаномнаю Рэспублікаю Крым (АРК) і Севастопальскай мескай радай, распачатая 26 лютага 2014 року[3]. 1 сакавіка Савет Фэдэрацыі Расеі дазволіў Пастановай № 48 прэзыдэнту Пуціну ўвесьці войскі ва Ўкраіну быццам для аховы расейскіх грамадзянаў[4], хоць былы[5] прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч быццам прасіў аб абароне насельніцтва Ўкраіны[6]. Тым часам назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы адсутнасьць пагрозы для расейцаў ва Ўкраіне і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды[7].
Ва ўварваньні ўдзельнічалі расейскія вайскоўцы[8] без апазнавальных знакаў.
Як сьведчыць расейскі ведамасны мэдаль «За вяртаньне Крыму», расейская інтэрвэнцыя на тэрыторыі Крыму сіламі Міністэрства абароны Расеі пачаўся 20 лютага[9].
Украінскія вайскоўцы не ўступалі ва ўзброеныя сутычкі з інтэрвэнтамі; улады аб'явілі мабілізацыю рэзэрвістаў.
Нагода
23 лютага 2014 г. Вярхоўная Рада Ўкраіны пастанавіла скасаваць закон 2012 г. аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі, што дазваляў мясцовым уладам уводзіць расейскую ды іншыя мовы ў якасьці рэгіянальнай пры наяўнасьці 10% не-ўкраінскамоўнай меншасьці ў насельніцтве адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі таго ці іншага ўзроўню[10]. 24 лютага старшыня ўраду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў: «Ёсьць пагроза для нашых інтарэсаў»[11]. 25 лютага Міністэрства замежных справаў Расеі абвінаваціла Вярхоўную Раду Ўкраіны ва ўхваленьні пастановаў, «накіраваных на тое, каб уціснуць гуманітарныя правы расейцаў»[12]. 28 лютага выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў пакінуў закон 2012 г. аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі ў сіле, адмовіўшыся зацьвярджаць яго скасаваньне[13].
Прычына інтэрвэнцыі (вэрсія Расеі)
Вэрсія Расеі
1 сакавіка, зьбегшы на тэрыторыю Расеі, зьвергнуты прэзідэнт Украіны В.Януковіч (улады Расеі ўсё яшчэ прызнавалі яго легітымным) накіраваў уладам Расейскай Фэдэрацыі ліст у якім прасіў неадкладна ўвесьці войскі на тэрыторыю Ўкраіны. У якасьці матыву ўводу войскаў ва ў Ўкраіну Януковіч прывёў той аргумэнт, што краіна апынулася:
на мяжы грамадзянскай вайны, а сітуацыя выйшла з-пад кантролю за-за дзеяньняў радыкалаў
.
Гэты ліст быў прадэманстраваны прысутным на пасяджэньні Савэта бясьпекі Арганізацыі аб'яднаных нацый прадстаўніком РФ пры ААН Віталем Чуркіным (паседжаньне ў ноч 3-4 сакавіка 2014 г.)[14].
Асноўныя падзеі
Крым
Увечары 25 лютага каля 500 чалавек пікетавалі Раду АРК, на даху будынку якой устанавілі расейскі сьцяг[15]. 26 лютага ў Сімфэропалі крымскія татары правялі 5-тысячны сход супраць анэксіі Крыму[16]. У выніку сутычкі з 700 прыхільнікамі партыі «Расейскае адзінства» загінула 2 татараў, пацярпела 30[17].
Уначы, прыкладна а 4-ай гадзіне, 27 лютага 30 расейскіх дэсантнікаў(en) 45-га асобнага гвардзейскага разьведвальнага палка(en) з Маскоўскай вобласьці (Кубінка(be), Адзінцоўскі раён[прыбраць шаблён])[18] ва ўніформе без апазнавальных знакаў, але з аўтаматамі Калашнікава і ў масках захапілі ўрад і Раду АРК, над якой зноў узьнялі расейскія сьцягі[19].
5 сакавіка расейскі флёт распачаў блякаду ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў. Тады ж у якасьці доказу расейскага ўварваньня ўкраінскія вайскоўцы затрымалі на тэрыторыі сваёй вайсковай часткі расейца, які пранік туды ў вайсковай форме без апазнавальных знакаў з расейскім вайсковым білетам[20].
8 сакавіка 2014 у Крыме адбыліся акцыі супраць вайны, супраць расейскай акупацыі, за мір і адзінства Ўкраіны. У населеных пунктах ствараліся жывыя ланцугі ўздоўж дарог ды аўтатрасаў, і з украінскімі сьцягамі ў руках пачалі маліцца за адзінства Ўкраіны[21]. На 13 сакавіка расейскія войскі заблякавалі і вывелі з ладу 40 памежных украінскіх аб’ектаў, захапілі 20 збудаваньняў дзяржаўнай інфраструктуры, узялі ў аблогу 37 украінскіх вайсковых частак, яшчэ 4 — захапілі[22].
16 сакавіка ўсталяваныя, паводле некаторай інфармацыі, расейскімі дэсантнікамі[18] ўлады АРК правялі незаконны паводле Канстытуцыі Ўкраіны[23] рэфэрэндум пра статус Крыму, цягам якога адзначаліся махінацыі і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[7].
Тым часам міністры абароны Расеі і Ўкраіны дамовіліся аб 5-дзённым замірэньні да 21 сакавіка[24]. Аднак 18 сакавіка расейскае войска парушыла замірэньне нападам на ўкраінскую вайсковую частку ў Сімфэропалі, забіўшы аднаго і параніўшы 2 украінскіх вайскоўцаў[25]. Таксама з боку нападнікаў загінуў расейскі вэтэран другой чачэнскай вайны(en) 1999—2009 гадоў з Валгаградзкай вобласьці (Паўднёвая фэдэральная акруга)[26]. У выніку галасаваньня як у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, так і ў Севастопалі, паводле паведамленьняў самаабвешчаных уладаў гэтых тэрыторыяў, большасьць галасоў атрымаў варыянт «За ўзьяднаньне з Расеяй». На наступны дзень самаабвешчаныя структуры АРК і Севастопалю абвясьцілі стварэньне незалежнае Рэспублікі Крым з тэрыторыяў АРК і Севастопалю, мэтаю якой, паводле паведамленьняў уладаў АРК і Севастопалю, стала спрашчэньне працэсу далучэньня да Расеі.
21 сакавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі паўвостраву Крым[27], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ужыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[28]. Паводле апублікаванага фэдэральнага закону Рэспубліка Крым стала падзеленай на Рэспубліку Крым і места фэдэральнага значэньня Севастопаль, абодва тэрытарыяльна адпавядаюць АРК і севастопальскай мескай радзе.
Севастопаль
25 лютага, прыкладна ў 14:30 - на плошчы Нахімава ў цэнтры Севастопалю відавочцы заўважылі бронетранспартэр. Ён праехаў вуліцай Леніна і заехаў у двор Дому Масквы. У прэс-службе Камандваньня Чарнаморскага флёту пракамэнтаваць дадзены факт не змаглі. Але, на плошчы Нахімава актывізаваліся супрацоўнікі падразьдзяленьня «Бізон» і вайскоўцы. Паводле папярэдняй інфармацыі высьветлілася, што БТР прыгналі для ўзмацненьня аховы аб'ектаў Чарнаморскага флёту Расеі, а менавіта будаўнічага ўпраўленьня, якое размяшчаецца на плошчы Нахімава.
На той момант бясьпеку пачалі ўзмацняць на ўсіх аб'ектах Чарнаморскага флёту РФ[29].
Прагнозы
12 жніўня 2008 г., падчас расейскага ўварваньня ў Грузію, прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі заявіў перад 150-тысячным вечам у Тбілісі: «Сёньня Грузія, заўтра Ўкраіна»[30]. 19 кастрычніка 2009 г. прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паведаміў у Тбілісі памочніку міністра абароны ЗША Аляксандру Вэршбоў(en) аб чаканьні таго, што «сьледам за нападам 2008 г. на Грузію Расея пойдзе на ўварваньне ў Крым»[31].
Юрыдычная ацэнка
Міністэрства юстыцый Украіны, прызнала антыканстытуцыйнымі, і ня маючымі юрыдычнай моцы (нелегетымнымі, а месцамі і пазазаконнымі) наступныя рашэньні мясцовых органаў улады:[32]
- Рашэньне аб прызначэньні старшынёй Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым Сяргея Аксёнава (прыняты нягледзячы на парушэнні артыкула 136 Канстытуцыі Украіны, артыкула 37 Канстытуцыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, артыкула 9 Закона Украіны Аб Вярхоўнай Радзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым; артыкула 7 Закона Украіны «Аб Савеце міністраў Аўтано��най Рэспублікі Крым»),
- рашэнне аб правядзенні рэферэндуму адносна статусу Крыма (Канстытуцыя Украіны не прадугледжвае правядзенне апытаньня мясцовага насельніцтва аб статусе рэгіёнаў, і ўвогуле прымаліся ў захопленым доме ВР АРК і былі цалкам сфальсіфікаванымі - па ўказанні спікера ВР АРК галасаванне праходзіла карткамі-дублікатамі, а не асабіста дэпутатамі ВР Крыму, якія падчас галасавання адсутнічалі ў зале пасяджэнняў)
- рашэнне аб адстаўцы ўрада аўтаномнай рэспублікі Крым
Рэакцыі сьвету
Беларусь
2 сакавіка ў Менску адбыўся пікет расейскай амбасады ў Беларусі супраць уварваньня[33]. У Маскве адбыўся мітынг блізу 200 чалавек супраць вайны[34].
Эўразьвяз
- 3 сакавіка, у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне, Эўразьвяз прыняў рашэньне спыніць двухбаковыя перамовы з Расеяй аб адмене спрашчэньні візавага рэжыму[35].
ЗША
- 4 сакавіка, на паседжаньні Савэта бясьпекі ААН прадстаўнік ЗША Саманта Пауэр заклікала Расею вярнуць узброенныя сілы назад на ваенныя базы, т.я. Януковіч з'яўляецца несапраўдным Прэзідэнтам Украіны, з-за адсутнасьці доказаў прыгнёту рускіх нацыянальных меншасцяў ва Ўкраіне. Яна таксама падкрэсліла, што дзеяньні Масквы ніяк нельга назваць місіяй па абароне правоў чалавека.[36].
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Военная техника проехала через Николаев и отправилась в пункт назначения (ВИДЕО)
- ^ Начальник російських військ каже, що наказ дав Путін з Януковичем, — ЗМІ
- ^ Украінскі афіцэр крытыкуе ўладу ў Кіеве і кажа пра вайсковую акупацыю // Эўрарадыё, 3 сакавіка 2014 г. Праверана 29 сакавіка 2014 г.
- ^ Вайна — Савет Фэдэрацыі Расеі дазволіў увесьці войскі ва Ўкраіну // Наша Ніва, 1 сакавіка 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ Канец клептакрата: Вярхоўная Рада адхіліла Януковіча ад пасады // Наша Ніва, 22 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ Януковіч папрасіў Пуціна ўвесьці войскі ва Ўкраіну // Радыё «Рацыя», 4 сакавіка 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ а б Марцін Ярскі. Эўразвяз пачаў пастаўкі газу ва Ўкраіну // Белсат, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
- ^ Эдуард Півавар. У.Пуцін прызнаў, што за сьпінай самаабароны Крыму стаялі расейскія войскі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 красавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г.
- ^ Загадкавы расейскі мэдаль і дата «вяртаньня Крыму» // Радыё «Свабода», 25 красавіка 2014 г. Праверана 26 красавіка 2014 г.
- ^ Вярхоўная Рада адмяніла закон аб рэгіянальным статусе расейскай мовы // Наша Ніва, 23 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ Легітымнасьць шэрагу органаў улады ва Ўкраіне выклікае вялікія сумненьні - Мядзьведзеў // БелТА, 24 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ Інтэрфакс. МЗС Расеі заклапочаны рашэньнямі Рады (рас.) // Хартыя’97, 25 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ Турчынаў наклаў вэта на рашэньне ВР пра скасаваньне закона аб мовах // Наша Ніва, 28 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/4/89063/ Чуркін: Увесці войскі ва Украіну папрасіў Януковіч
- ^ Алег Кручкоў. Над будынкам парлямэнту Крыму паднялі сьцяг Расеі // Хартыя’97, 25 лютага 2014 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
- ^ Інтэрфакс. Каля парламента Крыма сабралася каля 5000 праціўнікаў і 700 прыхільнікаў незалежнасці // Наша Ніва, 26 лютага 2014 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
- ^ Савет міністраў і Вярхоўную Раду Крыма захапілі невядомыя // БелТА, 27 лютага 2014 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
- ^ а б Контрвыведка Ўкраіны: Расея даручыла сэпаратыстам забіць 100-200 чалавек, каб увесьці войскі // Наша Ніва, 16 красавіка 2014 г. Праверана 17 красавіка 2014 г. Памылка цытаваньня: Няслушны тэг
<ref>
; назва «нн» вызначаная некалькі разоў з розным зьместам - ^ Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навінаў. У Сімферопалі захопленыя парламент і ўрад, узнятыя расійскія сцягі // Наша Ніва, 27 лютага 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Украінцы злавілі ў Крыме расейскага вайскоўца (фота) // Эўрарадыё, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 29 сакавіка 2014 г.
- ^ У Криму масові акції протесту жінок проти війни і за єдність України Радіо свобода, 8 березня 2014 р.
- ^ УНІАН. У Крыме 37 воінскіх часьцей у аблозе, чатыры — захопленыя акупантамі // Эўрарадыё, 13 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Парлямэнт Украіны распусьціў Вярхоўную Раду Крыму // Радыё «Свабода», 15 сакавіка 2014 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
- ^ Газэта па-ўкраінску. Украінскія і расейскія вайскоўцы дамовіліся пра перамір'е ў Крыме да 21 сакавіка // Наша Ніва, 16 сакавіка 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
- ^ Украінская праўда. Украінскім вайскоўцам у Крыме дазволілі прымяняць зброю // Наша Ніва, 18 сакавіка 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
- ^ Валеры Буйвал. Маскоўская банда ў дзеяньні // Беларуская Салідарнасьць, 29 сакавіка 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
- ^ Зьміцер Уласаў. Пуцін падпісаў законы аб прыняцьці Крыму і Севастопалю ў склад Расеі // БелаПАН, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Вярхоўная рада Ўкраіны прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй // БелТА, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
- ^ http://sevastopolnews.info/2014/02/lenta/sobytiya/069214864/ В центр Севастополя пригнали БТР
- ^ МЗС Польшчы: Выступленьне Леха Качыньскага ў Тбілісі не адлюстроўвае афіцыйнай пазыцыі Польшчы // БелаПАН, 14 жніўня 2008 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
- ^ Аляксандар Вершбоў. Грузія: Міша кажа п.м.а. Вершбоў, што Грузія — адданая мірнаму яднаньня і доўгатэміновай абароне (анг.) // ВікіЛікс, 2 лістапада 2009 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
- ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/2/88733/ Минюст назвал незаконными решения о референдумах в АРК и Донбассе
- ^ Аксана Рудовіч. Каля пасольства РФ у Менску затрымалі журналістаў // Наша Ніва, 2 сакавіка 2014 г. Праверана 5 чэрвеня 2014 г.
- ^ Масквічы пратэстуюць супраць вайны // Хартыя'97, 2 сакавіка 2014 г. Праверана 5 чэрвеня 2014 г.
- ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/4/89055/ ЕС прекращает переговоры с Россией об отмене визового режима
- ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/4/89063/ Чуркін: Увесці войскі ва Украіну папрасіў Януковіч
Вонкавыя спасылкі
- Падзеі ва Ўкраіне і рэакцыя на іх у Беларусі // БелаПАН Праверана 3 красавіка 2014 г.
|