Перайсьці да зьместу

Палаўкі (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Палаўкі (Гомельская вобласьць), захаваная ўдзельнікам Legobot (гутаркі | унёсак) у 10:33, 9 сакавіка 2013. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Палаўкі
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Млыноцкі
Насельніцтва: 52 (2004)
Геаграфічныя каардынаты: 51°50′47″ пн. ш. 29°18′21″ у. д. / 51.84639° пн. ш. 29.30583° у. д. / 51.84639; 29.30583Каардынаты: 51°50′47″ пн. ш. 29°18′21″ у. д. / 51.84639° пн. ш. 29.30583° у. д. / 51.84639; 29.30583
Палаўкі на мапе Беларусі
Палаўкі
Палаўкі
Палаўкі

Палаўкі́[1]вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйнага канала, злучанага з рэчкай Мытва. Уваходзяць у склад Млыноцкага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 52 чал. (2004). Знаходзяцца за 9 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія КаленкавічыОўруч), за 168 км ад Гомелю. Палявая дарога зьвязвае вёску з аўтамабільнай дарогай Новая Рудня — Мазыр.

Упершыню Палаўкі згадваюцца ў XVIII ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Палаўкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні Гольстаў. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Нараўлянскай воласьці.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.