Перайсьці да зьместу

Кіраваградзкая вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам 188.138.165.23 (гутаркі) у 12:18, 7 жніўня 2019. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Кіраваградзкая вобласьць
Кіровоградська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Крапіўніцкі
Улучае 21 раён
Найбольшы горад Крапіўніцкі
Іншыя буйныя гарады Александрыя
Сьветлаводзк
Дата ўтварэньня 10 студзеня 1939 року
Губэрнатар Аляксандар Пецік
Насельніцтва (2006)
1,067 м��н. (2,27%, 23-е месца)
Шчыльнасьць 43,4 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы (90,1%), расейцы (7,5%), іншыя (2,4%)
Плошча 24588 км² (4,07%)
Месцазнаходжаньне
Кіраваградзкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-35
Тэлефонны код +38 052
Паштовыя індэксы 25xxx, 26xxx, 27xxx, 28xxx
Інтэрнэт-дамэн kirovograd.ua; kr.ua
Код аўтам. нумароў BA
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кіравагра́дзкая во́бласьць (па-ўкраінску: Кіровогра́дська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 24,588 тыс. км². Насельніцтва — 1,067 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Крапіўніцкі

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная ў цэнтры Ўкраіны, у міжрэччы Дняпра й Паўднёвага Буга. Практычна ўся тэрыторыя вобласьці разьмешчана на правым беразе Дняпра. На поўначы мяжуе з Чаркаскай, на паўночным усходзе з Палтаўскай, на ўсходзе ды паўднёвым усходзе з Днепрапятроўскай, на поўдні зь Мікалаеўскай ды Адэскай, на захадзе зь Віньніцкай абласьцямі Ўкраіны. На тэрыторыі вобласьці, у вёсцы Добравялічкаўка разьмешчаны геаграфічны цэнтар Украіны.

Клімат

Клімат умерана-кантынэнтальны. Зіма мяккая, з частымі адлігамі. Сьнегавы покрыў умацоўваецца позна — у пачатку сьнежня, ён неглыбокі й нясталы. Вясна адносна раньняя. Лета сухое, даволі сьпякотнае й часьцяком засушлівае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 21 °C, студзеня −5,5 °C. Больш за ўсё ападкаў выпадае ўвосень у выглядзе дажджоў.

Рэльеф

Вобласьць разьмешчаная на паўднёвых схілах Прыдняпроўскага ўзвышша. Такое становішча абумоўлівае вельмі няроўны пагорысты рэльеф, на тэрыторыі вобласьці знаходзіцца вялікая колькасьць балак і яраў. Вельмі актуальнай праблемай зьяўляецца водная эрозія глебы.

Водныя аб’екты

У вобласьці налічваецца 438 вялікіх і малых рэчак даўжынёй 5,6 тыс. км, сярод якіх няйвялікшыя — Інгулец, Сінюха, Вялікая Высь, Інгул, Ятрань. Рэкі вобласьці належаць да водных сыстэмаў Дняпра й Паўднёвага Буга.

Паводле колькасьці вадасховішчаў і сажалак вобласьць займае трэцяе месца ўва Ўкраіне. Але яна мае найменшыя запасы прыродных падземных водаў.

Гісторыя

У антычныя часы па тэрыторыі вобласьці качавалі старадаўнія жыхары рэгіёну скіфы. У сярэднявечча тэрыторыя сучаснай Крапіўніччыны стала часткай Дзікага поля, па якому качавалі гуны, пэчанэгі, хазары, цюркі, манголы і іншыя.

У XIV ст. тэрыторыя сучаснай вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

У XVI—XVII стагодзьдзях Крапіўніччына (амаль бязьлюдная) робіцца буфэрам паміж Рэччу Паспалітай з аднаго боку, Масковіяй — з другога, і Турэччынай — з трэцяга.

У XVIII ст. пачалася новая расейская калянізацыя тэрыторыі вобласьці (у 1754 року — заснаванае места Елізавэтград).

Кіраваградзкая вобласьць УССР утвораная 10 лютага 1939 року, пераважна з паўночнай часткі Мікалаеўскай вобласьці, улучала паўднёвыя райны сучаснай Чаркаскай вобласьці, але без сваіх сучасных заходніх раёнаў, якія тады былі ў Адэскай вобласьці. Вобласьці былі перададзеныя 30 раёнаў: Аджамскі, Аляксандраўскі, Александрыйскі, Ануфрыеўскі, Бабрынецкі, Вялікавыскаўскі, Выцязеўскі, Дабравялічкаўскі, Далінскі, Златапольські, Знамянскі, Камянский, Кіраваградзкі (Крапіўніцкі), Кампаніеўскі, Малавыскаўскі, Наўгародкаўскі, Наваархангельскі, Навагеоргіеўскі, Наваміргарадзкі, Навапразкі, Новаўкраінскі, Падвысоцкі, Пятроўскі, Пяшчанабродзкі, Раўнянскі, Тышкоўскі, Устынаўскі, Хмэлеўскі, Чыгірынскі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 21 адміністрацыйны раён, 12 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 26 мястэчак, 1024 вёскі.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Вонкавыя спасылкі

Кіраваградзкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў