Басьнійскі арабскі альфабэт: розьніца паміж вэрсіямі
д выдаленая Катэгорыя:Арабскі альфабэт; дададзеная Катэгорыя:Арабскія альфабэты з дапамогай HotCat |
spasyłka |
||
Радок 210: | Радок 210: | ||
|} |
|} |
||
== Глядзіце таксама == |
|||
* [[Беларускі арабскі альфабэт]] |
|||
[[Катэгорыя:Арабскія альфабэты]] |
[[Катэгорыя:Арабскія альфабэты]] |
Вэрсія ад 11:38, 29 лістапада 2018
Басьні́йскі ара́бскі альфабэ́т, мясцовая назва арэ́біца, ара́біца (па-басьнійску: arebica, arabica, عَرَبٖىڄا) — сыстэма пісьма, якая выкарыстоўваецца для запісу басьнійскае мовы. Пераважная большасьць тэкстаў басьнійскай арабіцай напісаная ў пэрыяд паміж XVI ды XIX стагодзьдзямі. Перад Першаю Сусьветнаю Вайной басьнійскія мусульмане намагаліся зрабіць арабіцу трэцім афіцыйным альфабэтам басьнійскае мовы, побач з лацінкай ды кірыліцай.
Гісторыя
Басьнійская арабіца заснаваная на пэрсыдзка-арабскім шрыфце, які выкарыстоўваўся ў Асманскай Імпэрыі. У басьнійскай арабіцы ад пачатку выкарыстоўваліся літары-адпаведнікі c, lj, nj, якіх няма ў іншых мадыфікацыях арабскага альфабэту. Пазьней галосныя таксама пачалі пісаць асобнымі літарамі. Аўтарам апошняй кадыфікацыі басьнійскай арабіцы зьяўляецца Мэхмэд Джэмалудын Чаўшэвіч (па-басьнійску: Mehmed Džemaludin Čaušević). Ягоная вэрсія арабіцы неафіцыйна называлася матуфовіца альбо мэктэбіца (бо выкарыстоўвалася ў рэлігійных школах, мэктэбах).
Сучаснасьць
Першая пасьля 1941 году кніга басьнійскаю арабцай, Hadži Sefko i Hadži Mefko, была апублікаваная ў 2005 годзе (аўтары: Амір аль-Зубі ды Мэліха Чычак аль-Зубі). У красавіку 2013 году на арабіцы выйшаў падручнік для ўстановаў высокай адукацыі Epohe fonetske misle kod Arapa i arebica. У абедзьвюх гэтых кнігах выкарыстоўваецца нязначна зьменены альфабэт Чаўшэвіча.