Le Monde
«Le Monde» (па-беларуску: Сьвет; вымаўляецца Лё Монд [lə mɔ̃d]) — француская штодзённая газэта, якая ёсьць асноўным выданьнем кампаніі Le Monde Group. У 2009 годзе ў сярэднім наклад складаў 323 039 асобнікаў, каля 40 тысяч зь якіх прадаваліся за мяжой. Газэта з 19 сьнежня 1995 году мае ўласны вэб-сайт. Разам з газэтамі Libération і Le Figaro лічыцца найбуйнешым францускім сродкам масавай інфармацыі. Le Monde нельга блытаць яго з штомесячным выданьнем Le Monde diplomatique, у якім Le Monde валодае 51% акцыяў, але рэдакцыя якой працуе незалежна. Le Monde быў заснаваны Юбэрам Бёвам-Мэры на просьбу Шарля дэ Голя, які займаў на той час пасаду старшыні часовага ўраду Францыі, 19 сьнежня 1944 году, неўзабаве пасьля вызваленьня Парыжу, і выдаваўся бесьперапынна зь першага выданьня.
Le Monde | |
Тып | штодзёньнік[d] і інтэрнэт-газэта[d] |
---|---|
Фармат | бэрлінэр[d] |
Выдавец | Societe Editrice Du Monde[d] |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Мары-П’ер Лянлёнг[d] |
Рэдактар | Jérôme Fenoglio[d] |
Заснаваная | 18 сьнежня 1944 |
Палітыка | левацэнтрызм[d] |
Мова | француская мова[1] |
Штаб-кватэра | |
Пэрыядычнасьць | 1 содні |
ISSN | 0395-2037, 1284-1250, 2262-4694 |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | lemonde.fr (фр.) |
Le Monde у Вікісховішчы |
Журналісты газэты маюць калегіяльную форму арганізацыі, пры якой большасьць журналістаў ня толькі працуюць у газэце, але і маюць фінансавую зацікаўленасьць у сваёй працы, а таксама ўдзельнічаюць у выбарах вышэйшага кіраўніцтва арганізацыі. У 1990-я і 2000-я гады група La Vie-Le Monde пашырылася пад кіраўніцтвам рэдактара Жана-Мары Калямбані парз шэраг паглынаньняў. Аднак прыбытковасьць газэты была недастатковай дзеля пакрыцьця вялікіх пазыковых абавязацельстваў, неабходных дзеля фінансаваньня гэтага пашырэньня, і ў 2010 годзе яна шукала новых інвэстараў, каб газэта не была прызнаная банкрутам. У чэрвені 2010 году інвэстары Мат’ё Пігас, П’ер Бэржэ і Ксавіе Ніль набылі кантрольны пакет акцыяў газэты[2].
У адрозьненьне ад іншых сусьветных газэтаў, як то The New York Times, Le Monde традыцыйна засяроджваецца на аналізе і меркаваньнях, а не на пераліку навінаў. Такім чынам, лічылася менш важным для газэты прапаноўваць максымальнае асьвятленьне навінаў, дзеля таго каб прапаноўваць удумлівую інтэрпрэтацыю бягучых падзеяў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б The ISSN portal (анг.) — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0395-2037
- ^ «Tycoons given go-ahead for financial takeover of Le Monde». The Guardian.