Эрзянская мова

мовы фіна-вугорскай групы

Эрзя́нская мова — фіна-вугорская мова мардоўскае падґрупы фіна-валжанскае ґрупы фіна-вугорскіх моваў, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ эрзя.

Эрзянская мова
Эрзянь кель
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Мардовія
Колькасьць карыстальнікаў прыкладыя адзнакі ў межах 400-500 тыс. чал.
Клясыфікацыя Уральская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Рэспубліцы Мардовія (Расея)[1]
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 5 Разьвіваецца[d][2]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) myv
ISO 639-2(Т) myv
ISO 639-3 myv

Распаўсюджаная на ўсходзе Рэспублікі Мардовія, а таксама ў іншых памежных рэґіёнах Расеі (Пензенскай вобласьці, Арэнбурскай вобласьці, Самарскай вобласьці, Ульянаўскай вобласьці ды Саратаўскай вобласьці[3]).

Колькасьць носьбітаў

рэдагаваць

Колькасьць носьбітаў макшанскае і эрзянскае мовы вылічыць і ўстанавіць дакладна вельмі цяжка з нагоды вузка распаўсюджанай этнічнае самасьвядомасьці сярод макшанаў і эрзянаў і традыцыйнасьці ўжываньня ў стаўленьні адначасова да двух народаў разам этноніму «мардва». Часта макшане й эрзяне ўказваюць сваю нацыянальнасьць як мардва, а сваю размоўную мову як мардоўскую (перапісы насельніцтва Расеі 2002 і 2010 гадоў).

У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расеі прыкладна 610 000 чалавек[4] указалі сваё валоданьне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Эрзянамі назвалі сябе прыкладна 84 000 чалавек.

Мова ўлучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[5].

Агульная характарыстыка

рэдагаваць

Пісьмовасьць

рэдагаваць

Першыя запісы на мардоўскіх мовах адносяцца да канцу 17 ст., яны былі выкананы галяндзкім вандроўнікам Нікаляасам Вітсэнам. У сярэдзіне 19 ст. у выдадзеных макшанскіх і эрзянскай ґраматыках ужываўся лацінскі альфабэт, які засноўваўся на фанэтычным прынцыпе.

У 18 ст. эрзянская мова пачынае запісвацца расейскім альфабэтам, у гэтыя часы фіксуюцца рэліґійныя тэксты і слоўнікі. Першыя друкаваныя тэксты па-эрзянску датуюцца пачаткам 19 ст., у 1884 выйшаў першы эрзянскі лемантар.

У 1930 г��дох на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў уведзены агульны лацінскі альфабэт для макшанскае й эрзянскае моваў, які пазьней быў заменены на кірылічны.

Сучасны эрзянскі альфабэт зацьверджаны ў 1927 годзе, ён поўнасьцю аналяґічны макшанскаму. Раней у часы Расейскае імпэрыі, а таксама пры рэформах ґрафікі пры СССР у альфабэт дадаваліся дадатковыя літары, якія пазьней былі скасаваны.

Сучасны эрзянскі альфабэт

рэдагаваць
А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н О о
П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц
Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю
Я я

Дыялекты

рэдагаваць

Эрзянская мова падзяляецца на 5 дыялектаў: заходні, паўднёва-ўсходні, паўночна-заходні, цэнтральны і шокшынскі.

  • Заходні дыялект — распаўсюджаны на крайнім усходзе Мардовіі, у раёне рэк Сура й Інсар.
  • Паўднёва-ўсходні дыялект — распаўсюджаны на паўднёвым усходзе Мардовіі.
  • Паўночна-заходні дыялект — распаўсюджаны на паўночным усходзе Мардовіі, а таксама на паўднёвым захадзе Чувашыі.
  • Цэнтральны дыялект — распаўсюджаны ў цэнтральнай і паўночнай частцы ўсходу рэспублікі.
  • Шокшынскі дыялект — распаўсюджаны на паўночным захадзе Мардовіі, будучы ізаляваным ад астатняе тэрыторыі распаўсюджаньня эрзянскае мовы, унутры тэрыторыі распаўсюджаньня макшанскае мовы. Праз гэта мае шэраг асаблівасьцяў, што склаліся пад уплывам макшанскае мовы.

Грамадзкае жыцьцё

рэдагаваць

Эрзянская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Мардовія нароўні з макшанскай і расейскай мовамі. На мясцовым радыё Вайгель і тэлевізіі існуе вызначаная доля вяшчаньня па-эрзянску й макшанску.

Па-эрзянску выдаюцца ґазэты «Эрзянь правда», «Эрзянь Мастор», а таксама часопіс «Сятко».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць