Чырвонае Поле
Чырво́нае По́ле (да 1930 — Унігаўка) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Чырвонае Поле ўваходзіць у склад Буркоўскага сельсавету.
Чырвонае Поле | |
Першыя згадкі: | 1734 |
Былая назва: | Унігаўка |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Буркоўскі |
Вышыня: | 126 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247635 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°52′50″ пн. ш. 30°10′28″ у. д. / 51.88056° пн. ш. 30.17444° у. д.Каардынаты: 51°52′50″ пн. ш. 30°10′28″ у. д. / 51.88056° пн. ш. 30.17444° у. д. |
± Чырвонае Поле |
Гісторыя
рэ��агавацьРэч Паспалітая
рэдагавацьНайранейшую на сёньня згадку пра wieś Unihowka сустракаем у тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага 1734 году, складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі. Паселішча належала да часткі Брагінскага маёнтку, якую трымаў у заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы пана Яна Канецпольскага пан Аляксандар Антоні Бандынэлі, падкаморы дорпацкі[1]. Але ў 1733 годзе А. Бандынэлі пакінуў сьвет жывых, а князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі ці не ўпершыню падпісаўся, акрамя іншага, «графам на Брагіне»[2]; такім чынам, большасьць ранейшых заставаў, што да брагінскіх добраў, была спыненая.
У 1754 годзе з 8 двароў (×6 — прыкладна 48 жыхароў) хутара Унігаўкі Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 1 злоты і 6 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 4 злотых, 24 грошы[3]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.
Паводле перапісаў габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў. у Унігаўцы, называнай і хутарам, і вёскай, налічвалася адпаведна 4, 8 і 3 гаспадары — плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Брагінскага кагалу[4].
Хутар Унігаўка згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Расейская імпэрыя
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Унігаўка ў складзе Рэчыцкай акругі апынулася ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, даведваемся, што хутары Унегаўка, Рыжкаў, Пажаркі, вёскі Вялікі Лес, Шкураты і інш., якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, «по праву заставному» былі ў валоданьні рэчыцкага лоўчага пана Андрэя Солтана[6].
У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 44 асобы мужчынскага і 48 жаночага полу з засьценку Унігаўка былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, а 57 жыхароў абодвух полаў зь вёскі Унегаўка зьяўляліся прыхаджанамі Мікуліцкай Богаяўленскай царквы[7].
У парэформавы пэрыяд паселішча адміністрацыйна належала да Мікуліцкай воласьці. На пачатак 1870 году таксама маецца зьвестка пра засьценак Унігаўка на землях Мікуліцкага маёнтку графа Ракіцкага, у якім жылі 33 гаспадары зь ліку былых аднадворцаў, парафіянаў Астраглядаўскага касьцёлу, прыпісаныя да воласьці[8]. Згодна зь ведамасьцю Мікуліцкай Богаяўленскай царквы 1875 году, сярод праваслаўных прыхаджанаў зь вёскі Унегаўка ў 6 дварах жылі 24 мужчыны і 23 жанчыны дваранскага паходжаньня, а ў 9 дварах 36 асобаў мужчынскага і 34 жаночага полу зь ліку сялянаў-уласьнікаў[9].
У даведніку на 1909 год адсутныя зьвесткі пра засьценак і вёску Унегаўка, а паведамляецца толькі пра аднадворны фальварак з 5 жыхарамі[10].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 г., яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Унегаўка ў складзе Мікуліцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай акругі (староства) з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[11].
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. У тым жа 1919 годзе на землях колішняга фальварку Унігаўка была створана першая ў Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету Гомельскай губэрні сельскагаспадарчая камуна «Праца» на чале з Савулам Дабрынскім. Але ў пачатку вясны 1921 г. яна была зьнішчаная бандай атамана Івана Галака, маёмасьць разрабаваная альбо спаленая, 49 камунараў і іхны кіраўнік расстраляныя[12].
Ад 8 сьнежня 1926 году хутар Унігаўка — у складзе Мікуліцкага сельсавету Брагінскага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі БССР. У 1930 годзе тут арганізаваны калгас «Чырвонае Поле», назва якога дастасаваная і да новага паселішча; працавала кузьня. З 20 лютага 1938 году Чырвонае Поле — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні вайны ў Чырвоным Полі было 14 двароў і 98 жыхароў. У траўні 1943 году акупанты цалкам спалілі пасёлак і загубілі 3 чалавек[13].
З 8 студзеня 1954 году Чырвонае Поле — у межах Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году тут налічвалася 122 жыхары. У складзе калгасу «Чырвоны Кастрычнік» з цэнтрам у сяле Мікулічы.
1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[14].
Насельніцтва
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Перавыдавалася і ў 1915 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 284, 399, 402, 427
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191, 241, 244, 267
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 711
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 681
- ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 77об.
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40937. А. 160адв.; Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 206
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою: український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ^ Новиков Д. С. Борьба органов советской власти с бандой атамана Галака на белорусско-украинском пограничье в начале 1921 г.; Колас А. В. Правядзенне калектывізацыі ў Брагінскім раёне. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. — С. 100—101, 115
- ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 329
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)
- ^ Буркоўскі сельсавет