Храбалы́ (па-польску: Chraboły, па-падляску: Chrabołý) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Храбалы
польск. Chraboły
Храбалы
Першыя згадкі: 1536
Мясцовая назва: Chrabołý
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва: 114 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′31″ пн. ш. 23°11′43″ у. д. / 52.85861° пн. ш. 23.19528° у. д. / 52.85861; 23.19528Каардынаты: 52°51′31″ пн. ш. 23°11′43″ у. д. / 52.85861° пн. ш. 23.19528° у. д. / 52.85861; 23.19528
Храбалы на мапе Польшчы
Храбалы
Храбалы
Храбалы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход — Райск).

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню вёска згадваецца ў 1563 годзе. Паводле люстрацыі 1574 г. часткова была зьнішчаная пажарам. Перапіс 1576 г. пасьведчае, што Храбалы разьмешчаныя на 15 ва��оках кепскае зямлі, а тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку Сталовач. Як каралеўская вёска Храбалы ажно да 1861 г. прыналежалі казьне. Паводле польскага перапісу насельніцтва, у 1921 г. тут было толькі 7 хатаў з 54 жыхарамі (усе праваслаўныя беларусы). 21 верасьня 1939 г. ўва ўрочышчы Клетнае пад Храбаламі мясцовымі камуністамі былі застрэленыя 3 польскія афіцэры. У час нямецкае акупацыі ў вёсцы находзіўся пост нямецкае жандармэрыі. У кароткія пэрыяды 1952 — 1954 ды 1973 — 1976 гг. існавала самастойная гміна Храбалы.

Культавыя пабудовы

рэдагаваць

Непадалёк ад Храбалоў ува ўрочышчы Галоўкава знаходзіцца капліца сьв. Яна Багаслова з ў 1984 г. Была пабудаваная на месцы старой капліцы (згарэла ў 1939 г.) на Туровай крыніцы — месцы яўленьня Божае Маці. Вада з крыніцы лічылася цудоўнай ужо ў 16 ст.