Фабіян Пачобут-Адляніцкі

беларускі ксёндз
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пачобут-Адляніцкі.

Фабія́н Пачо́бут-Адляні́цкі (1897 — 4 ліпеня 1944, Казьлякевічы, Берасьцейская вобласьць) — беларускі каталіцкі сьвятар. Верагодна, брат сьвятара Юрыя Пачобута-Адляніцкага.

Фабіян Пачобут-Адляніцкі
Адукацыя
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар
Нарадзіўся1897
Памёр4 ліпеня 1944(1944-07-04)
Пахаваны

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Пінскую (?) духоўную сэмінарыю. У 1921 року прыняў сакрамэнт сьвятарства. У 1926—1928 роках вікарый парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Пружане. Ад 1931 — пробашч касьцёлу сьв. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Сьлядзянаў Цеханавецкага дэканату (Бельска-Падляскі павет). У 1936 року служыў у Бярозе-Картускай[1].

Ад 1937 року служыў у парафіі сьв. Юзэфа ў Лунінцы, дэкан аднайменнага дэканату. У нататках кіраўніка Прадстаўніцтва прэзыдэнцкага бюро (польск. Biuro Prezydialne Delegatury) Стэфана Паўлоўскага ў 1944 року Пачобут-Адляніцкі названы дэлегатам ураду на тэрыторыі ўсходняга Палесься(pl)[2]. Таго ж року арыштаваны нацыстамі за дапамогу жыдам і партызанам. Расстраляны ў вёсцы Казьлякевічы (цяпер у Баранавіцкім раёне). Пахаваны на могілках у Пінску.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць