Уладзімер Салавей
Уладзімер Уладзіслаў Салавей (15 верасьня 1918, Пецярбург — 17 жніўня 1974, Бляўбойрэн) — беларускі сьвятар усходняга абраду і рэлігійны дзеяч беларускага замежжа ў Заходняй Нямеччыне.
Уладзімер Салавей | |
Род дзейнасьці | беларускі сьвятар усходняга абраду і рэлігійны дзеяч беларускага замежжа ў Заходняй Нямеччыне |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 верасьня 1913 |
Месца нараджэньня | Пецярбург, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 17 жніўня 1974 |
Месца сьмерці | Бляўбойрэн, ФРГ |
Біяграфія
рэдагавацьУладзімер Салавей нарадзіўся 15 верасьня 1913 году ў Пецярбургу. Яго бацькі — Юльян і Зоф’я (з дому Аўдзевічаў) Салаўі былі каталікамі. У 1921—1929 гг. жыў у Польшчы і Румыніі, дзе атрымаў пачатковую адукацыю. З канца 1920-х гадоў вучыўся ў гімназіях Лодзі і Варшавы.
У 1936—1937 гг. вывучаў філязофію і ўсходнія навукі ў Варшаўскім унівэрсытэце. Пэўны час Уладзімер Салавей знаходзіўся ў Папскай Усходняй сэмінарыі ў горадзе Дубне. З 1939 годзе ён зьяўляўся клерыкам Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. У пэрыяд Другой сусьветнай вайны Ўладзімер Салавей прадоўжыў вучобу ў каталіцкай духоўнай сэмінарыі ў Айхштэце ў Нямеччыне.
Высьвячаны на сьвятара 21 ліпеня 1946 году ў Нямеччыне. У 1955 годзе Апостальскім Пасадам прызначаны генэральным пастырам для беларусаў-католікаў у Нямеччыне. Атрымаў годнасьць мітрафорнага протаярэя. Падтрымліваў шырокія кантакты зь беларускімі сьвятарамі і рэлігійнымі дзеячамі ў Заходняй Эўропе як Часлаў Сіповіч, Баляслаў Слосканс або Пётар Татарыновіч.
Памёр 17 жніўня 1974 году ў шпіталі мясцовасьці Бляўбойрэн у Заходняй Нямеччыне пасьля дарожнага выпадку.[1] Пахаваны на могілкі Waldfriedhof ў Мюнхэне.[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ slounik.org
- ^ Беларускія магілы ў Нямеччыне, zbsb.org