Уладзімер Папковіч
Уладзі́мер Папко́віч (25 сакавіка 1935, в. Дварэц, Вялейскі павет, Віленскае ваяводзтва — 10 красавіка 2021) — беларускі паэт і перакладчык.
Уладзімер Папковіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 сакавіка 1935 (89 гадоў) в. Дварэц, Вялейскі павет, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Памёр | 10 красавіка 2021 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вялейскага раёну. У 1958 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, дзе працаваў выкладчыкам нямецкай мовы па 1962 год. З 1962 па 1963 працаваў інжынэрам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытуту навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР. З 1963 па 1964 працуе выкладчыкам катэдры замежных моваў Менскай вышэйшае інжынэрна-радыётэхнічнай навучальні. З 1966 па 1970 гг. настаўнічаў у Віцебску і ў Віцебскім пэдінстытуце. З 1973 году выкладчык нямецкай і ангельскай моваў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. — старэйшы выкладчык Віцебскага пэдінстытута[1]. Ад 1990 да 1991 году быў старшынём Віцебскай гарадзкой рады Таварыства беларускай мовы[2]. З 1998 па 2005 год — загадчык катэдры нямецкай мовы гэтага ўнівэрсытэту.
Творчасьць
рэдагавацьДрукавацца пачаў з 1962 году ў рэспубліканскіх, абласных і гарадзкіх выданьнях у Менску і Віцебску: часопісах «Нёман», «Полымя», «Маладосьць», альманахах «Далягляды», «Братэрства» і інш. Аўтар зборнікаў вершаў «На досьвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі цень» (1988), «На тым стаю», «Рэшта», кнігі гумару «Вы будзеце смяяцца».
На беларускую мову перакладае творы нямецкіх, польскіх, расейскіх і цыганскіх паэтаў[3]. У ягоным перакладзе выйшлі кнігі Ёганэса Бэхера «Вяртаньне да сябе» (1988), Рут Крафт(de) «Востраў без маяка» (1987), «Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму» (1989). Аўтар перакладаў рамана Эрыха Рэмарка «Тры таварышы», п’есы Фрыдрыха Шылера «Вільгельм Тэль»[3], твораў шэрагу іншых нямецкіх, аўстрыйскіх і польскіх аўтараў.
На нямецкую мову пераклаў паэму Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе».
Бібліяграфія
рэдагавацьЗь нямецкай на беларускую
рэдагаваць- Ёганэс Р. Бэхер. «Вяртанне да сябе». Вершы («Мастацкая літаратура», 1985);
- Рут Крафт. «Востраў без маяка». Раман («Мастацкая літаратура», 1987);
- Закаханы вандроўнік: паэзія нямецкага рамантызму («Мастацкая літаратура», 1989);
- Фрыдрых Шылер. Вільгельм Тэль (у кнізе: «Скарбы сусветнай літаратуры», «Мастацкая літаратура», 1993);
- Эрых Марыя Рэмарк. Тры таварышы. Раман. Пераклад («Мастацкая літаратура», 1994).
- Гудрун Паўзэванг. Хмара. Раман. Пераклад, (2011).
- Томас Ман. «Сьмерць у Вэнэцыі». Апавяданьні. Пераклад, (2019).
- «Выбраная лірыка». В. Мюлер. Пераклад. (З В. Сёмухам), (2019).
З расейскай і беларускай на нямецкую
рэдагаваць- Давид Симанович. Витебск. Шагал. Любовь. (Witebsk. Chagall. Liebe. «Віцебская абласная друкарня», 2003).
- Канстанцін Вераніцын. «Тарас на Парнасе» (Taras auf dem Parnass. У кнізе: «Класіка», выдавец Віктар Хурсік, 2003).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Папковіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. / Укладальнік: Аляксей Гардзіцкі. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
- ^ Анин, Л. Без старшыні // Витебский курьер. — 1991. — № 14. — С. 5.
- ^ а б Перакладчык «Трох таварышаў» Рэмарка на беларускую святкуе юбілей // Наша Ніва, 25 сакавіка 2010
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вершы Ўладзімера Папковіча ў часопісе Дзеяслоў
- Уладзімер Папковіч(недаступная спасылка) на Прайдзісьвеце