УУС Гарадзенскага аблвыканкаму
Упра́ва ўну́траных спра́ваў Гарадзе́нскага аблвыканка́му — управа Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь па Гарадзенскай вобласьці.
Управа ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкаму | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | УУС Гарадзенскага аблвыканкаму |
Позва | Служым закону, народу, Айчыне |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Від | выканаўчая |
Праўны стан | дзяржаўная ўстанова |
Задача | нагляд за дзейнасьцю народу |
Сядзіба | Акадэмічная вул., д. 3[1] |
Месцазнаходжаньне | Горадня |
Дзейнічае ў месцах | Гарадзенская вобласьць |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Начальнік | Вадзім Сіняўскі |
Першы намесьнік | Аляксандар Шастайла |
Намесьнікі | Валянцін Асіповіч, Ігар Генец[2] |
Управа | Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь |
Галоўная ўправа | Прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя службы | КДБ, Сьледчы камітэт |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных спраў Гарадзенскае вобласьці. Начальнік УУС прызначаецца міністрам унутраных спраў. Знаходзіцца ў Горадні па Акадэмічнай вуліцы, д. 3.
Склад
рэдагавацьНа 2021 год УУС Гарадзенскага аблвыканкаму ўлучала:
- крымінальную міліцыю ў складзе 4-х управаў[3] — 1) крымінальнага вышуку, 2) барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, 2) наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі, 4) «К» (кібэрзлачыннасьці);
- міліцыю грамадзкай бясьпекі, што ўлучала: 2 управы — 1) аховы правапарадку і прафіляктыкі, 2) грамадзянства і міграцыі; аддзел апэратыўна-дзяжурнай службы і Дзяржаўную аўтамабільную інспэкцыю (ДАІ);
- іншыя 11 падразьдзяленьняў, у тым ліку: 2 управы — 1) Галоўнай управы ўласнай бясьпекі, 2) Дэпартамэнту аховы; 2 аддзелы — 1) абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакумэнтацыйнага забесьпячэньня, 2) наглядна-выканаўчай дзейнасьці; аддзяленьне інфармацыі і грамадзкі�� сувязяў, бюро пашпартызацыі насельніцтва, вайскую частку 5522, інфармацыйны цэнтар, мэдычная служба Дэпартамэнту фінансаў і тылу, падразьдзяленьне кадраў і ідэалягічнай працы, а таксама штаб;
- 20 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, зь іх 17 у раёнах вобласьці, 2 у Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах Горадні, а таксама Гарадзенскі аддзел унутраных справаў на транспарце[4].
Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні
рэдагавацьНа 2021 год УУС Гарадзенскага аблвыканкаму налічвала 20 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку Гарадзенскі аддзел унутраных справаў на транспарце, Кастрычніцкі і Ленінскі раённыя аддзелы ўнутраных справаў (РАУС) Горадні, а таксама 17 РАУСаў у раёнах Гарадзенскай вобласьці: Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Вярэнаўскі, Гарадзенскі, Зьдзецельскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідзкі, Мастоўскі, Наваградзкі, Сьвіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі і Шчучынскі[4].
Кіраўніцтва
рэдагавацьСлужбовыя асобы:
- Начальнік УУС: Вадзім Іванавіч Сіняўскі, генерал-маёр міліцыі.
- Першы намесьнік, начальнік крымінальнай міліцыі: Аляксандар Іванавіч Шастайла, палкоўнік міліцыі
- Намесьнік начальніка УУС — начальнік міліцыі грамадзкае бясьпекі: Валянцін Пётравіч Асіповіч, палкоўнік міліцыі
- Намесьнік начальніка УУС: Ігар Мікалаевіч Генец, палкоўнік міліцыі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантакты // Управа ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 23 лютага 2021 г.
- ^ Кіраўніцтва // Управа ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 23 лютага 2021 г.
- ^ У (8. управление — управа) // Тэрмінолёгія грамадазнаўства. — Менск: Інбелкульт, 1926. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ а б Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні // Управа ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 23 лютага 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Электронны зварот // Управа ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 23 лютага 2021 г.
- Адміністрацыйныя працэдуры ДАІ(недаступная спасылка)