Сяргей Гаек
Сярге́й Га́ек (сьвецкае імя — Ян; нарадзіўся 8 лютага 1949 году, м. Лышкавіцы Лодзкага ваяводзтва, Польшча) — архімандрыт, належыць да Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў (MIC), доктар тэалёгіі, Апостальскі адміністратар для грэка-каталікоў у Беларусі.
Сяргей Гаек | |
Ян | |
Апостальскі адміністратар для грэка-каталікоў у Беларусі | |
---|---|
Царква | Беларуская грэка-каталіцкая царква |
Адукацыя | |
Дзейнасьць | пісьменьнік, каталіцкі сьвятар, грэка-каталіцкі сьвятар, тэоляг |
Сапраўднае імя | Ян Гаек |
Нарадзіўся | 8 лютага 1949 (75 гадоў) м. Лышкавіцы Лодзкага ваяводзтва, Польшча |
Прыняцьце сьвятога сану | архімандрыт |
Прыцяцьце манаства | Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў (MIC) |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Архімандрыт Сяргей (Гаек) — доктар багаслоўя, доктар усходніх царкоўных навук, член-карэспандэнт Папскай Міжнароднай Марыйнай Акадэміі (Pontificio Academia Mariana Internationalis), дасьледчык духоўнасьці і літургіі Ўсходніх Цэркваў, а таксама аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў па літургіцы, пнэўматалёгіі, эўхарысталёгіі, марыялёгіі, кірыла-мятодаўскай традыцыі і экумэнічных стасунках Цэркваў на славянскім Усходзе. Валодае і свабодна размаўляе на многіх мовах.
Біяграфія
рэдагавацьВывучаў славянскую філялёгію ў Варшаўскім унівэрсытэце, аднак адмовіўся ад гэтай ідэі і ў жніўні 1967 уступіў у Ордэн айцоў-марыянаў, дзе змог рэалізаваць сваё жаданьне служыць для Ўсходніх Цэркваў. Дзякуючы беларускаму сьвятару-марыяніну Тамашу Падзяву, які меў моцны інтэлектуальны і духоўны ўплыў на яго, далучыўся да беларушчыны.
У 1967—1974 навучаўся на тэалягічным факультэце Каталіцкага ўнівэрсытэту ў Любліне. Падчас студыяў кантактаваў зь беларускім культурным і рэлігійным асяродкам у Лёндане (найперш зь біскупам-марыянінам Чэславам Сіповічам) і а. Робэртам Тамушанскім. У гэтым часе быў перасьледаваны службамі бясьпекі Польскай Народнай Рэспублікі.
Вечныя манаскія зарокі склаў 15 жніўня 1973 г., а сьвятарскія сьвячаньні атрымаў 23 чэрвеня 1974 г. у Гуры Кальварыі каля Варшавы. Як сьвятар нёс пастырскую дапамогу (падпольна) хрысьціянам у Чэхаславакіі і Баўгарыі.
У 1978—1983 ён студыяваў у Папскім Усходнім інстытуце (Pontificio Instituto Orientale), а ў лістападзе 1983 абараніў там доктарскую працу па ўсходняй эклезіялёгіі. У 1983—1999 вёў навукова-дыдактычную дзейнасьць і быў выкладчыкам багаслоўя Ўсходніх цэркваў у Экумэнічным інстытуце Каталіцкага ўнівэрсітэту ў Любліне. З к��нца 1980-х, паралельна з навуковай дзейнасьцю, нёс пастырскую дапамогу хрысьціянам у Эстоніі, Таджыкістане, Казахстане, Якутыі, Сыбіры, Украіне і Беларусі.
З восені 1993 айцец Сяргей Гаек — візытатар-дэлегат Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў у справе грэка-каталікоў Беларусі, а ў студзені 1994 Папа Ян Павал II прызначыў яго Апостальскім візытатарам «ad nutum Sanctae Sedis» для грэка-каталікоў у Беларусі.
У 1996 Кангрэгацыяй усходніх цэркваў а. Сяргей Гаек быў пастаўлены ў сан архімандрыта і атрымаў архімандрыцкую хіратэсію з рук мітрапаліта перамышльска-варшаўскага Яна (Мартыняка).
У 1997 ён стаў кансультарам (дарадцам) Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
У лютым 2003 падчас візыту каталіцкіх герархаў Беларусі ad limina Apostolorum у Рым папа Ян Павал II падарыў архімандрыту Сяргею (Гаеку) біскупскі крыж, а ў 2004 годзе першагерарх УГКЦ кардынал Любамір Гузар дараваў яму грамату на права нашэньня панагіі і даў літургічны прывілей на бласлаўленьне вернікаў дыкірыем і трыкірыем. На сёньня архімандрыт Сяргей (Гаек) адзіны ў Каталіцкай царкве амафорны архімандрыт.
У працы «Catholic Fraternity» — ватыканскай плятформы, якая ад імя Папскай Рады па справах сьвецкіх католікаў каардынуе дзейнасьць «новых супольнасьцяў» — архімандрыт Сяргей Гаек прадстаўляе Ўсходнія каталіцкія цэрквы ды заангажаваны ў рэалізацыі розных эвангелізацыйных праектаў у Эўропе, Аргентыне і Бразыліі.
Таксама бярэ ўдзел у працы ACCSE/2000 — Асацыяцыі каардынатараў каталіцкіх школаў эвангелізацыі і ў працы WACOM (World Apostolic Congress on Divine Mercy) — Сусьветнага кангрэсу Божай міласэрнасьці.
Архімандрыт Сяргей (Гаек) прадстаўляе БГКЦ на кансультацыйных сустрэчах усходніх каталіцкіх герархаў Эўропы (CHOCE).
30 сакавіка 2023 году Папа Рымскі Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, прызначыўшы архімандрыта Сяргея Гаека, MIC Апостальскім адміністратарам гэтай царкоўнай акругі.[1]
Фота
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Сведчанне нашых мучанікаў з’яўляецца для нас заклікам да евангелізацыі // Газета «Царква». — 1999. — № 3 (221). — С. 8-9.