Сядзіба Станіславова

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзіба Станіславова
Сядзіба Станіславова
Сядзіба Станіславова
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°41′37.52″ пн. ш. 25°50′48.2″ у. д. / 53.6937556° пн. ш. 25.846722° у. д. / 53.6937556; 25.846722Каардынаты: 53°41′37.52″ пн. ш. 25°50′48.2″ у. д. / 53.6937556° пн. ш. 25.846722° у. д. / 53.6937556; 25.846722
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і барока
Аўтар праекту Джузэпэ Сака
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сядзіба Станіславова на мапе Беларусі
Сядзіба Станіславова
Сядзіба Станіславова
Сядзіба Станіславова
Сядзіба Станіславова на Вікісховішчы

Сядзіба Станіславова — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы места, у мясцовасьці Станіславове[a][1]. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Складаецца з палаца, двух флігеляў, парку і гаспадарчых пабудоваў.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Сядзіба Станіславова. Н. Орда, 1861—1877 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Сядзіба сфармавалася ў 1760—1770-я гады паводле праекту італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака. Была замескай рэзыдэнцыяй караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У 1814 годзе сядзібу набыў Францішак Ксавэры Друцкі-Любецкі. У другой палове XIX ст. агульны выгляд сядзібы замаляваў Напалеон Орда.

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Другой сусьветнай вайне ў палацы разьмясьцілася катэдра расьлінаводзтва Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры позьняга барока. У пляне ансамблю захаваліся элемэнты рэгулярнасьці. Цэнтральнае месца займае палац, які знаходзіцца на вяршыні пакатага схілу. Сымэтрычна разьмешчаныя бакавыя флігелі ствараюць парадны курданэр, абнесены з боку ўезду невысокай цаглянай агароджай. Гаспадарчыя пабудовы разьмяшчаюцца за заходнім флігелем.

Палац — прастакутны ў пляне 2-павярховы (ад пачатку 1-павярховы) будынак. Сярэдзіна галоўнага фасаду вылучаецца рызалітам зь філёнгавым фігурным атыкам і тэрасай, цэнтар дваровага фасаду — паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку. Прастакутныя і аркавыя аконныя праёмы аздабляюцца лучковымі і трыкутнымі франтонамі, гірляндамі, роўнымі ліштвамі. У дэкоры будынка шырока выкарыстоўваюцца карнізы, пілястры і паясы.

Плян калідорнага тыпу, значна зьмяніўся. Цэнтральная частка аб’ядноўвае парадную групу памяшканьняў (вэстыбюль, верхнюю і ніжнюю залі). У вэстыбюлі захаваліся 2 каміны, выкананыя ў стылі нэаготыкі, абкладзеныя паліванымі керамічнымі пліткамі цёмна-карычневага колеру (сярэдзіна XIX ст.).

Флігелі — прастакутныя ў пляне 1-павярховыя будынкі пад высокімі чарапічнымі дахамі — меншыя маштабам, разьмешчаныя на рэльефе ніжэй за палац, маюць падпарадкаванае значэньне[3].

За палацам — парк радыяльна-прамянёвага пляну.

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ціміразева, 1
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 457.
  2. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 80.
  3. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 81.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000033