Сэм’юэл Рэйнэр
Сэм’юэл Рэйнэр (па-ангельску: Samuel Rayner; 1843—1894) — брытанскі мастак-пэйзажыст, вядомы сваімі карцінамі з выявамі быдункаў і інтэр’ераў, уключна з манастырамі, цэрквамі і старажытнымі маёнткамі[1]. У 15 гадоў яго ўпершыню прынялі на выставу Каралеўскай акадэміі мастацтваў з карцінай манастара Мальмсбэры[2]. Яго жонка Эн, народжаная Мансэр, (зь якой ён зьбег у 1823 годзе) была гравёрам (яна была старэйшая за яго на чатыры гады і ўжо была вядомая ў якасьці мастачкі), а ўсе шэсьць дзяцей (сын і пяць дачок): Луіза, Эн («Nancy», Нэнсі), Маргарэт, Роза, Францыс і Рычард) таксама сталі прафэсійнымі мастакамі.
Сэм’юэл Рэйнэр | |
Партрэт Сэм’юэла Рэйнэра ў 1865 годзе | |
Дата нараджэньня | 15 красавіка 1806 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 1879 |
Занятак | скульптар, мастак |
Біяграфія
рэдагавацьСэм'юэл нарадзіўся ў Кольнбруке ў Букінггэмшыры. Пазьней яго сям'я пераехала ў Мэрылебан у Лёндане, дзе ён, імаверна, навучаўся ў свайго дзеда. У 15 гадоў ён быў рысавальнікам у антыквара Джона Брытана (John Britton). Яго аднакурсьнікам у акадэміі быў Джордж Катэрмол (George Cattermole)[2].
У 1824 годзе Сэм’юэл і Эн пабраліся шлюбам; іхняе першае дзіця нарадзілася ў Лёндане, але неўзабаве памёрла.
Дом Рэйнэраў у Матлак Бат, дзе ў 1830-я нарадзіліся Луіза, Ўільям і Роза, быў музэем.
Замалёўка выставы ў Дэрбі аўтарства Рэйнэра, зробленая ў 1839 годзе, паказвае раньнія гады Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі. На замалёўцы бачная адна з карцінаў Джозэфа Райта, «Рамэо і Джульета: сцэна ў грабніцы»[3].
Луіза Рэйнэр — самая вядомая дачка Сэм’юэла і Эн. Нэнсі Рэйнэр была першай зь дзяцей, пры��наная ў якасьці мастака, але яна памёрла ад сухотаў ва ўзросьце 28 гадоў.
Сэм’юэл быў абраны супрацоўнікам Таварыства мастакоў-акварэлістаў (Society of Painters in Water Colours) у 1845 годзе, але быў выключаны зь яго ў 1851 годзе пасьля фінансавага скандалу. Некаторыя зь яго работаў магчыма ўбачыць у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Dictionary of National Biography, 1885–1900. London: Smith, Elder & Co., Rayner, Samuel
- ^ а б Simon Fenwick, ‘Rayner, Samuel (1806—1879)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 15 March 2011
- ^ а б Allard Sarah Goodey's Derby. — Breedon Books, 2003. — P. 157. — ISBN 1-85983-379-9
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСэм’юэл Рэйнэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў