Старая Луплянка
Стара́я Лупля́нка (па-польску: Szymki, на мясцовай беларускай гаворцы: Лу́плянка Старая́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова, адміністрацыйна падлягае сотыству ў Новай Луплянцы.
Старая Луплянка | |
польск. Nowa Łuplanka | |
Дата заснаваньня: | 16 ст. |
Былая назва: | Лупляна |
Мясцовая назва: | Луплянка Старая |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 48 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′45″ пн. ш. 23°50′2″ у. д. / 52.99583° пн. ш. 23.83389° у. д.Каардынаты: 52°59′45″ пн. ш. 23°50′2″ у. д. / 52.99583° пн. ш. 23.83389° у. д. |
Старая Луплянка |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя Старой Луплянкі цесна зьвязаная з Новай Луплянкай і толькі ў 1921 г. узгадваецца як самастойная вёска. У міжваенны пэрыяд Старая Луплянка прыналежала да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 185 жыхаро�� (8 каталікоў і 177 праваслаўных, усе пагалоўна запісаныя былі палякамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Старая Луплянка была далучаная да гміны Міхалова. Значнай падзеяй пасьляваенннай гісторыі быў пажар у 1947 г., калі згарэла ўся вёска. У 1950 г. у Старой Луплянцы пражывала 235 чалавек і з таго моманту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[5].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 2 ліпеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 118
- ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 2 ліпеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 2 ліпеня 2015 г.
- ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 2 ліпеня 2015 г.