Станіслаў Лявонавіч Станкевіч

беларускі паэт
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.

Станіслаў Лявонавіч Станкевіч (1886[4] — 3 лютага 1964) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч, паэт, выдавец.

Станіслаў Лявонавіч Станкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 траўня 1886(1886-05-18)[1]
Памёр 3 лютага 1964(1964-02-03)[1] (77 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, выдавец
Мова беларуская мова[2] і расейская мова[3]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Арляняты Смаргонскага раёну ў сялянскай сям’і. Зь дзяцінства працаваў на гаспадарцы ў чужых людзей. З пачатку 1900-х гадоў — у Пецярбургу, дзе быў пасыльным, экспэдытарам у аптэцы, аптэкарам. Займаўся самаадукацыяй. У 1919 годзе вярнуўся ў родную вёску. Неўзабаве перабраўся ў Вільню, дзе працаваў у кнігарні Беларускага выдавецкага таварыства. Актыўна дзейнічаў у заходнебеларускім руху. У 1926 годзе адкрыў уласную беларускую кнігарню ў Вільні, якая дзейнічала да вайны. Удзельнічаў у выданьні беларускага адрыўнога календара, беларускіх кніг. Восеньню 1945 году рэпрэсаваны савецкімі ўладамі і высланы ў канцлягер у Пермскую вобласьць. На радзіму вярнуўся ў 1954 годзе. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Творчасьць

рэдагаваць

Выйшлі зборнікі ягоных вершаў «Сьмех ня грэх» (Вільня, 1926) (выдавец Аляксандар Яцына) і «З майго ваконца» (Вільня, 1928).

Пра яго жыцьцёвы лёс выйшла ў 2000 годзе ў Вільні кніжка ягонай дачкі Міраславы Русак «Лявонава доля».

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ а б Stanisław Stankiewicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ https://plus.si.cobiss.net/opac7/conor/141554275
  3. ^ Stankevič, Stanislau // CONOR.SI
  4. ^ 1866 год паводле Jackiewicz Mieczysław (red.), «Wileńska encyklopedia 1939—2005», Warszawa 2007, ISBN 978-83-899113-95-1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць