Сасноўка (Пружанскі раён)
Сасно́ўка[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шаняўскога сельсавету. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 13 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Сасноўка | |
трансьліт. Sasnoŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шаняўскі |
Вышыня: | 160 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 55 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225172[1] |
СААТА: | 1256880067 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′8″ пн. ш. 24°20′33″ у. д. / 52.41889° пн. ш. 24.3425° у. д.Каардынаты: 52°25′8″ пн. ш. 24°20′33″ у. д. / 52.41889° пн. ш. 24.3425° у. д. |
± Сасноўка |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Паводле перапісу 1897 року 141 жыхар, 21 двор, 2 лазьні, 2 кузьні, вятрак, піцейны дом.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 168 жыхароў, 21 двор.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 — 287 жыхароў; у 2003 — 81 жыхар, 44 гаспадаркі.
Да 2004 року вёска ўваходзіла ў склад Гарадзечанскага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №112 25 лістапада 2004 сельсавет скасаваны, ягоныя вёскі ўлучаныя ў склад Шаняўскога сельсавету[5]
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 55 чалавек
- 1999 год — 100 чалавек
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н560 Гарадзечна — Прылуччына[6].
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Помнік Ф.Э. Дзяржынскаму
Асобы
рэдагаваць- Уладзімер Кошалеў — загаднік катэдры гісторыі новага і найноўшага часу БДУ, аўтар больш за 200 навуковых і навукова-мэтадычных працаў, выдатнік адукацыі[7]
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Сосновка (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 256
- ^ Sosnówka (9) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 92
- ^ Sosnówka, вёска. Radzima.net. Праверана 11 верасьня 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 25.11.2004 N 112 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 11 верасьня 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 11 верасьня 2012 г.
- ^ Кошелев Владимир Сергеевич Заслуженные работники Белорусского государственного университета. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Праверана 11 верасьня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- Гурин А. Верить жизни // Заря. — 1990. — 24 авг.