Сар’янка

рака ў Беларусі

Сар’я́нка (па-латыску: Sarjanka, Sārija) — рака ў Люцынскім і Краслаўскім раёнах Латвіі ды ў Дрысенскім раёне Беларусі. Выцякае з усходняга краю возера Біжас, упадае ў Дзьвіну за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вусьце (дакладныя геаграфічныя каардынаты: шырыня — 55° 49' 60 N, даўжыня — 27° 52' 60 E). Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша й паўночна-заходняй часткі Полацкай нізіны. На адлегласьці ў 7 км рака ўтварае натуральную мяжу паміж Беларусяй і Латвіяй.

Рака
Сар’янка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Біжас
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь, Латвія
Вобласьці Верхнядзьвінскі раён, Люцынскі край і Краслаўскі край
Даўжыня 87 км
Сярэднегадавы сьцёк 7,4 м³/с
Плошча басэйну 1000 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Даўжыня ракі — 87 км (зь якіх 38 км прыпадаюць на беларускі ўчастак), плошча вадазбору — 1000 км² (у Беларусі — 800 км²), сярэднегадавы расход вады ў вусьці — 7,4 м³/с, сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,9‰. Найвялікшыя прытокі — Асуніца, Ціўша (справа) і Тур’я (зьлева). У басэйне ракі знаходзяцца 75 дробных азёраў агульнай плошчай 29 км². Рэкі Сар’янка й Асуніца зьяўляюцца адным з этапаў адзінага ў Беларусі воднага турысцкага маршруту 2-й катэгорыі складанасьці.

Даліна ракі трапэцападобная, пераважная шырыня — 250—300 м. Пойма перарывістая, шырыня — ад 150 да 200 м, у паводку затапляецца на глыбіню да 1 м, а ў высокую паводку — нават да 1,5—2,5 м. Схілы вышынёй да 10—15 м, перарэзаныя ярамі. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэньні й 15—25 — у ніжнім. На тэрыторыі Латвіі рэчышча Сар’янкі на працягу 15 км штучна рэгулявалася.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць