Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (па-расейску: Санкт-Петербу́ргский госуда́рственный университе́т) — адзін з найбуйнейшых і самых першых унівэрсытэтаў у Расеі. У склад унівэрсытэцкага вучэбна-навуковага комплексу ўваходз��ць: 22 спэцыяльныя факультэты, 13 навукова-дасьледчых інстытутаў, а таксама факультэт Ваеннага навучаньня і агульнаўнівэрсытэцкая катэдра фізычнай культуры і спорту.
Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт | |
Санкт-Петербургский государственный университет (СПбГУ) | |
Галоўны фасад будынка Дваццаці калегіяў, які выходзіць на Мендзялееўскую вуліцу | |
Лягатып | |
па-лацінску: Universitas Petropolitana | |
Дэвіз | па-лацінску: Hic tuta perennat |
---|---|
Дэвіз па-беларуску | Тут у бясьпецы знаходзіцца |
Заснаваны | 1724 або 1819 |
Прэзыдэнт | Людміла Вярбіцкая |
Рэктар | Мікалай Кропачаў |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 59°55′06″ пн. ш. 30°19′12″ у. д. / 59.91833° пн. ш. 30.32° у. д.Каардынаты: 59°55′06″ пн. ш. 30°19′12″ у. д. / 59.91833° пн. ш. 30.32° у. д. |
Горад | Санкт-Пецярбург |
Краіна | Расея |
Адрас | Санкт-Пецярбург, 199034, Універсітэцкая наб., 7/9 |
Знаходзіцца ў складзе | Унівэрсытэцкая сетка БРІКС[d] |
Вэб-сайт | spbu.ru |
Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Прэзыдэнт СПБГУ — акадэмік РАТ Л. А. Вярбіцкая. Рэктар — прафэсар М. М. Кропачаў.
Будынкі ўнівэрсытэту разьмешчаны ў асноўным у Васілевостраўскім і Петрадварцоўскім раёнах гораду. На Васільеўскім востраве разьмешчаны так званы Васілевостраўскі вучэбна-навуковы комплекс з гістарычным галоўным будынкам унівэрсытэту (будынак Дванаццаці калегіяў), а ў Старым Пецяргофе — Петрадварцовы вучэбна-навуковы комплекс.
Студэнты-беларусы
рэдагаваць- Францішак Багушэвіч, выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях
- Браніслаў Тарашкевіч
Рэктары
рэдагавацьАдным з рэктараў у 1938—1939 гадах быў беларускі навуковец Канстанцін Лукашоў.