Сабор Аляксандра Неўскага (Талін)
Славутасьць | |
Сабор Аляксандра Неўскага
Aleksander Nevski peakirik | |
Краіна | Эстонія |
Места | Талін |
Каардынаты | 59°26′9″ пн. ш. 24°44′22″ у. д. / 59.43583° пн. ш. 24.73944° у. д.Каардынаты: 59°26′9″ пн. ш. 24°44′22″ у. д. / 59.43583° пн. ш. 24.73944° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Расейская праваслаўная царква |
Тып будынка | пяцікупальны храм |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль |
Аўтар праекту | Міхаіл Праабражэнскі |
Дата заснаваньня | 1895 |
Будаваньне | 1895—1900 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Сабор Аляксандра Неўскага | |
Сабор Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы |
Сабор Аляксандра Неўскага (па-эстонску: Aleksander Nevski peakirik) — стаўрапігіяльны катэдральны праваслаўны саборны храм у вядзеньні Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Знаходзіцца ў Таліне на ўзвышшы Тоомпэа.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗбудаваны ў 1894—1900 роках паводле праекту архітэктара М. Т. Праабражэнскага ў памяць пра цудоўнае ўратаваньне імпэратара Аляксандра III у чыгуначнай аварыі 1888 року. Асьвечаны 30 красавіка 1900 року ў гонар сьвятога Аляксандра Неўскага.
Пабудаваны падчас русыфікацыі сабор для многіх эстонцаў сымбалізаваў прыгнёт. У 1924 эстонскія ўлады намагаліся на ягоным месцы ўзьвесьці «Пантэон эстонскай незалежнасьці», аднак з прычыны нястачы сродкаў і масіўнае канструкцыі храму гэты праект ня быў рэалізаваны. У 1928 року зьявіўся законапраект, паводле якога чарговы раз плянавалася зруйнаваць храм. Законапраект быў зьняты з разгляду эстонскім парлямэнтам пасьля грамадзкага супраціву праваслаўных вернікаў.
Падчас нямецкай акупацыі храм быў зачынены. У 1945 року аднавіў дзейнасьць.
У 1947 савецкія ўлады адабралі падвальнае памяшканьне, у якім знаходзілася царква сьвятога Андрэя, пад бамба-, а пазьней пад кнігасховішча.
У 1960-х улады плянавалі перарабіць сабор на плянэтарый. Паводле вэрсіі, якая распаўсюджвалася за часам патрыярства Алексія II, ён быў выратаваны ад гэтага япіскапам Алексіем Рыдыгерам[1].
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Эстоніі храму быў вернуты цокальны паверх. У 1999 сабор Аляксандра Неўскага атрымаў статус стаўрапігіяльнага[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кафедральный собор святого благоверного князя Александра Невского (1900) (рас.) Приходы ЭПЦ МП. Эстонская православная церковь Московского патриархата. Праверана 4 лістапада 2012 г.
- ^ Александра Невского ставропигиальный собор в Таллине (рас.) Православная энциклопедия Праверана 4 лістапада 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр 1102 |
Сабор Аляксандра Неўскага (Талін) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў