Рыхард Вагнэр

нямецкі кампазытар

Вільгэ́льм Ры́хард Ва́гнэр (па-нямецку: Wilhelm Richard Wagner, звычайна бязь першага імя — Рыхард Вагнэр; 22 траўня 1813, Ляйпцыг — 13 лютага 1883, Вэнэцыя) — нямецкі опэрны кампазытар, дырыжор, драматург (аўтар лібрэта сваіх опэраў), філёзаф, рэвалюцыянэр. Аказаў значны ўплыў на эўрапейскую культуру мяжы стагодзьдзяў, асабліва мадэрнізм. Зь іншага боку, містыцызм і ідэалягічна афарбаваны антысэмітызм Вагнэра паўплывалі на нямецкі нацыяналізм пачатку XX стагодзьдзя, у тым ліку на нацыянал-сацыялізм.

Рыхард Вагнэр
Richard Wagner
Рыхард Вагнэр у 1871 годзе
Дата нараджэньня 22 траўня 1813
Месца нараджэньня Ляйпцыг, Нямеччына
Дата сьмерці 13 лютага 1883 (69 гадоў)
Месца сьмерці Вэнэцыя, Італія
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, дырыгент, драматург
Навуковая сфэра опэра і музычная драма[d]
Месца працы
Псэўданімы K. Freigedank[1] і H. Valentino[1]
Сябра ў Швэдзкая каралеўская музычная акадэмія[d] і Corps Saxonia Leipzig[d]
Жанры опэра, харальная сымфонія[d] і клясычная музыка
Інструмэнты фартэпіяна
Псэўданімы K. Freigedank[1] і H. Valentino[1]
Бацька Carl Friedrich Wagner[d][2][3]
Маці Johanna Rosina Wagner-Geyer[d][2][3]
Дзеці Зыгфрыд Вагнэр[d][4] і Ізольда Вагнэр[d]
Узнагароды
баварскі ордэн Максыміліяна «За навуку і мастацтва»
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Рыхард Вагнэр нарадзіўся 22 траўня 1813 у Ляйпцыгу, як дзявятае дзіця ў сям’і паліцэйскага чыноўніка Карла Фрыдрыха Вагнэра і Ёганы Розы Вагнэр. Глава сям’і памёр ад тыфу, калі Рыхарду было толькі 6 месяцаў са дня нараджэньня, пасьля чаго маці пачала жыць з акторам і драматургам Людвігам Гаерам, які быў адным зь сяброў Карла Вагнэра. У 1814 годзе Ёгана пабіраецца шлюбам з Людвігам Гаерам і пераяжджае зь сям’ёй у Дрэздэн. На працягу першых 14 гадоў свайго жыцьця Рыхард Вагнэр быў вядомы як Вільгельм Рыхард Гэйер.

Дзяцінства Рыхарда не было шчасьлівым: ён часта хварэў, яго сям’я пераяжджала зь месца на месца, у выніку чаго Вільгельм вучыўся ў розных школах у розных гарадах. Аднак насуперак гэтаму Вагнэр прачытаў шмат клясычнай і сучаснай літаратуры, быў зачараваны апэрэтамі Вэбэра. У яго праяўляецца здольнасьць у тэатральна-драматычнай форме — пад уплывам свайго другога бацькі, ён нават прымае ўдзел у спэктаклях. Моцна цікавіца палітыкай і філязофіяй. У лютым 1831 году паступае ва ўнівэрсытэт Ляйпцыгу, а незадоўга да гэтага піша свой першы твор — увэртура-бэмоль мажор.

Ва ўнівэрсытэце Вагнэр слухае лекцыі па філязофіі і эстэтыцы, займаецца музыкай у Вайлінга. На працягу гэтага пэрыяду ён пападае ў круг польскіх рэвалюцыянэраў-выгнаньнікаў, у 1832 годзе суправаджае графа Тышкевіча падчас паездкі ў Маравію, а адтуль адпраўляецца ў Вену. У Празе рэпэтуе сваю першую сымфонію, а 10 студзеня 1833 году выступае зь ёю ў Ляйпцыгу.

Выгнаньне

рэдагаваць

У грамадзкім жыцьці Вагнэр быў рэвалюцыянерам, гэтак жа як і ў мастацтве. Ён прымае актыўны ўдзел у палітычных беспарадках у 1848/49 г., у якіх выклікаў гнеў нямецкай арыстакратыі і быў вымушаны траціць значную частку свайго жыцьця ў якасьці мігранта ў Швайцарыі і Францыі. Акрамя іншага, Вагнэр фармуецца як жорсткі антысэміт, верагодна, пад уплывам асабістых адносін са сваімі габрэйскімі калегамі: Ж. Халеві, Дж. Маэрбэрам і Ф. Мэндэльсонам. праз антысэмітызм і сёньня ён зьяўляецца пэрсонай нон-грата ў Ізраілі, дзе існуе афіцыйная забарона пастановак яго опэраў.

Філязофія

рэдагаваць

Немузычную спадчыну Рыхарда Вагнэра складаюць шаснаццаць тамоў літаратурных і публіцыстычных сачыненьняў, і звыш таго — сямнаццаць тамоў лістоў. У сваіх развагах Вагнэр зьвяртаў вялікую ўвагу мастацтву, а ў прыватнасьці — анталягічнаму асмысьленьню музыкі.

Ніцшэ пра Вагнэра

рэдагаваць

Ранейшы Ніцшэ захапляўся Вагнэрам. Знакамітая ссора адбылася пасьля завяршэньня кампазытарам цыклю «Кальцо нібэлюнга». Вынікам гэтае ссоры стаў артыкул Ніцшэ «Казус Вагнэр».

Опэрная рэформа Вагнэра аказала значны ўплыў на музыку канца XIX—XX стагодзьдзяў, пазначыўшы вышэйшы этап музычнага рамантызму і адначасова заклаўшы для будучых мадэрнісцкіх цячэньняў. Опэра «Трыстан і Ізольда» агульнапрызнана лічыцца «музычным маніфэстам» дэкадэнцтва. Прамым ці ўскосным уплывам тэорыі «музычнай драмы» адзначана большасьць усіх наступных опэрных твораў. Сярод найболь яскравых пасьлядоўнікаў Вагнэра — Мікалай Рымскі-Корсакаў, Аляксанжар Скрабін, Клёд Дэбюсі, Рыхард Штраўс, Бэла Бартак, Кароль Шыманоўскі, ранейшы Арнольд Шонбэрг.

Значнасьць

рэдагаваць

Вагнэр напісаў «Кальцо Нібэлюнга», амаль не спадзяючыся, што знойдзецца тэатар, здольны паставіць эпапэю цалкам і данесьці да слухача яе ідэі. Аднак сучасьнікі сумелі ацаніць яе духоўную неабходнасьць, і эпапэя знайшла шлях да гледача. роля «Кальца» ў станаўленьні нацыянальнага агульнанямецкага духу немагчыма пераацэніць. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя, калі пісалася «Кальцо Нібэлюнга», нацыя заставалася духоўна расьцярушанай; на памяці ў немцаў былі прыніжэньні напалеонаўскіх паходаў і венскіх пагадненьняў; нядаўна выбухнула рэвалюцыя, якая зрынула стальцы ўдзельных каралей — калі ж Вагнэр пакідаў сьвет, Нямеччына ўжо была адзінай, стала імпэрыяй, носьбітам і скупчэньнем усёй нямецкай культуры.

Лебядзіны замак у гонар Рыхарда Вагнэра

рэдагаваць

Замак Нойшванштайн — адзін з самых наведвальных замкаў Нямеччыны і адно з самых папулярных турыстычных месцаў Эўропы. Замак разьмешчаны ў Баварыі, непадалёк ад гораду Фюсэн. Ён быў пабудаваны каралём Людвігам II Баварскім, вядомым таксама як «казачны кароль».

Кароль Людвіг быў вялікім прыхільнікам культуры і мастацтвы і асабіста аказваў падтрымку сусьветна вядомаму кампазытару Рыхарду Вагнэру, і замак Нойшванштайн быў збольшага збудаваны і ў яго гонар. Інтэр’ер шматлікіх памяшканьняў замка прасякнуты атмасфэрай Вагнэраўскіх пэрсанажаў. Трэці ярус замка найбольш поўна адлюстроўвае захапленьне Людвіга опэрамі Вагнэра. Зала сьпевакоў, які займае цалкам чацьвёрты паверх, таксама ўпрыгожаны пэрсанажамі опер Вагнэра.

Кажучы літаратурнай мовай, Нойшванштайн азначае «Новы Лебядзіны замак» па аналёгіі з каралём-лебедзем, адным з пэрсанажаў Вагнэра. Нойшванштайн сапраўды вырабляе ўражаньне казачнага замка. Ён будаваўся ў канцы XIX стагодзьдзі — у той час, калі замкі ўжо згубілі свае стратэгічныя і абарончыя функцыі.

Ва ўнутраным двары замка разьмешчаны сад з штучнай пячорай. Нойшванштайн прыгожы і ўсярэдзіне. Хоць усяго 14 пакояў былі завершаныя да раптоўнага скону Людвіга II у 1886 годзе, — гэтыя пакоі былі ўпрыгожаныя чарадзейнымі дэкарацыямі. Казачны выгляд Нойшванштайна натхніў Ўолта Дыснэя на стварэньне Чарадзейнага Каралеўства, увасобленага ў вядомым мультфільме «Сьпячая прыгажуня».

Вагнер пакінуў у гісторыі мастацтва вялізны ўнёсак. Кампазытар ўвёў новыя мэтады выкананьня і інтэрпрэтацыі розных элемэнтаў опэры. Яму прыналежыць канцэпцыя «Музычная драма», якая прадстаўляе ідэальнае адзінства паэзіі, музыкі і танцаў, аб’яднаных у драматургічным сцэнічным выкананьні.

  • «Вясельле» — Die Hochzeit (1832)
  • «Фэі» — Die Feen (1834)
  • «Забароненае каханьне» — Das Liebesverbot (1836)
  • «Рыенцы, апошні з трыбунаў» — Rienzi (1840)
  • «Лятучы галяндзец» — Der fliegende Holländer (1843)
  • «Танхайзэр і сьпявакі ў конкурсу Вартбург» — Tannhäuser und der Sängerkrieg auf Wartburg (1845)
  • «Лёэнгрын» — Lohengrin (1848)
  • «Кальцо Нібэлюнгаў» — Der Ring des Nibelungen з чатырма часткамі:
    • «Золата Рэйна» — Das Rheingold (1854)
    • «Валькірыя» — Die Walküre (1856)
    • «Зыгфрыд» — Siegfried (1871)
    • «Сьмерць багоў» — Götterdämmerung (1874)
  • «Трыстан і Ізольда» — Tristan und Isolde (1859)
  • «Нюрнбэрскія майстэрзынгеры» — Die Meistersinger von Nürnberg (1867)
  • «Парсіфаль» — Parsifal (1882)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць